Усе навіны

Францыя не прызнае Лукашэнку

Актуальныя навіны

en   ru


Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы з дэпутатам Нацыянальнай Асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці і спецпрадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостам.

У ходзе сустрэчы з французскім депутатам былі абмеркаваны падыходы да прызнання Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў міжнароднымі тэрарыстамі за захоп самалёта Ryanair у мінулым годзе. Асновай для дадзенага рашэння прапануецца прыняць апошнюю справаздачу ICAO.

Кіраўнік НАУ і французскі дэпутат абмеркавалі пакрокавую стратэгію сумесных дзеянняў па павелічэнні ціску на рэжым Лукашэнкі.

З нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі спецыяльны прадстаўнік МЗС Францыі, пасол Нікаля дэ Лакост сустрэўся з Паўлам Латушкам. Падчас сустрэчы кіраўнік НАУ падзякаваў паслу Францыі за адмову ва ўручэнні даверчых лістоў дыктатару Лукашэнку.

Нікаля дэ Лакост пацвердзіў, што Францыя будзе і надалей прытрымлівацца непрызнання Лукашэнкі кіраўніком Беларусі, і падкрэсліў, што Францыя ў якасці прыярытэтаў ставіць пытанні дэмакратыі, свабод і правоў чалавека.

Кіраўнік НАУ прапанаваў прадстаўнікам Францыі разгледзець магчымасць прыняцця спецыяльнага санкцыйнага пакета імя Кацярыны Андрэевай, прысвечанага масавым парушэнням правоў журналістаў і рэпрэсіям, якія працягваюцца ў Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter