Усе навіны

Савет Бяспекі ААН прызнаў прымусовую пасадку Боінга "Ryanair" незаконнай

Актуальныя навіны

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у інтэрв'ю «Malanka Media»


en   ru


Тое, што адбываецца ў гэтыя дні ў Савеце бяспекі ААН, — чарговае «прызнанне заслуг» рэжыму Лукашэнкі, толькі ўжо на сусветным узроўні. Па выніках абмеркавання мы чакаем рэзалюцыю-асуджэнне дзеянняў Мінска, якую ўважліва вывучым і разлічваем выкарыстоўваць як новы важны аргумент у перамовах з партнёрамі.

Рэжым Лукашэнкі ў цэлым і асобныя яго ведамствы ў прыватнасці павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі.

Праваахоўныя органы заходніх краін, з якімі мы вядзем перамовы аб распачынанні крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў рэжыму, працягваюць чакаць нейкай «дадатковай інфармацыі», якая пацвярджае злачынны характар іх дзеянняў. Кейс «Ryanair» — толькі адзін з прыкладаў.

Для параўнання, судовым органам ЗША наяўнай базы доказаў і прысутнасці ўласных грамадзян на борце хапіла для таго, каб ініцыяваць крымінальныя справы, якія пагражаюць датычным да пасадкі тэрмінамі ад 10-ці гадоў.

Ад усіх астатніх партнёраў мы чакаем большай рашучасці і ініцыятывы. Нерэагаванне на найбуйнейшыя за дзесяцігоддзі рэпрэсіі ў Еўропе прыводзіць да адчування беспакаранасці ў лукашыстаў, што ўжо зрабіла магчымым акт паветранага пірацтва ў парушэнне ўсіх законаў авіябяспекі, выкарыстанне нелегальных мігрантаў як гібрыднай зброі і, у рэшце рэшт, саўдзел у агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Спадзяемся, што гэтая рэзалюцыя Савета Бяспекі дасць адказ еўрапейскім следчым і палітыкам на пытанне: «Чаму Лукашэнка небяспечны для дэмакратычнай супольнасці?».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter