Усе навіны

Першы з'езд беларусаў Чэхіі

Актуальныя навіны

en   ru


Павел Латушка, Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінету Беларусі па транзіце ўлады выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў Першага з’езду беларусаў Чэхіі. Прывітанні ўдзельнікам даслалі старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла, лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, упаўнаважаная па правах чалавека Чэшскай Рэспублікі Клара Шымачкава-Лаўрэнчыкава

Асноўныя тэзісы выступлення Паўла Латушкі:

  • Гэта гістарычны з’езд беларусаў у эміграцыі. Беларусаў, якія, як папярэднікі - захавальнiкi трыдыцый БНР, — звяртаюцца да каранёў, каб пабудаваць новую краіну, базуючыся на спадчыне вялікага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
  • Чэхія стала домам для беларусаў, домам гасцінным, але часовым. Мы ўсе абавязкова вернемся ў Беларусь — наш бяспечны, абаронены, недатыкальны і свабодны Дом, у наш родны кут.
  • Усе мы цяпер ствараем гісторыю і будучыню нашай краіны. Але важна, не толькі рабіць, а нарэшце, зрабіць гісторыю — перайсці да пабудовы і пабудаваць новую, дэмакратычную і свабодную Беларусь.

На форуме таксама выступiла Аліна Коўшык, прадстаўнік Кабінета па пытаннях нацыянальнага Адраджэння, эксперты і актывісты з розных сфер, якія прадставяць даклады аб важных праблемных пытаннях беларусаў у Чэхіі: ад праблем з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем да супрацоўніцтва дыяспар і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вакол краіны. Асобна абмяркоўваецца тэма дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ва Украіне за тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter