Усе навіны

Лукашэнка баіцца застацца за жалезнай заслонай

Актуальныя навіны

Прадстаўнік каманды НАУ Валерый Мацкевіч у эфіры канала Украіна 24


Менавіта са згоды і ўхвалення Лукашэнка запушчана больш за 600 ракет па тэрыторыі Украіны. Пры гэтым ён смее заяўляць аб нейтралітэце і сваёй гатоўнасці ўдзельнічаць у перемовах паміж Расеяй і Украінай.

Дыктатар разумее, што Расея прайграе вайну і не хоча быць сярод прайграўшых. Лукашэнка баіцца застацца за жалезнай заслонай з Пуціным і імкнецца наладзіць кантакты з заходнімі палітыкамі. Але, дзякуючы нашым агульным намаганням, Захад не гатовы ісці на кампрамісы ні ў якім фармаце да выканання патрабаванняў беларускага народа.

Той факт, што няма наземнага наступу беларускіх вайскоўцаў - гэта не з’яўляецца заслугай Лукашэнкі. Гэта заслуга беларусаў, якія ня хочуць ваяваць супраць Украіны і ўсяляк сабатуюць загады рэжыму. Беларускія партызаны ажыццявілі больш за 80 дзеянняў на чыгунцы, накіраваных на тое, каб перашкодзіць расейскаму ўварванню ва Украіну.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter