Усе навіны

Новае партнёрства для Музея Вольнай Беларусі

Актуальныя навіны

Павел Латушка і адказная за пытанні культуры ў Народным антыкрызісным упраўленні Наталля Задзяркоўская правялі сустрэчу з кіраўніцтвам польскага Нацыянальнага інстытута музеялогіі і аховы калекцый (NIMOZ).

З дырэктарам установы Пятром Маеўскім (Piotr Majewski) і намеснікам дырэктара Барташэм Скалдаўскім (Bartosz Skaldawski) дасягнута дамоўленасць аб кансультацыйнай падтрымцы Музея Вольнай Беларусі ў працэсе яго арганізацыі і забеспячэння захаванасці музейных калекцый, а таксама інфармацыйным суправаджэнні беларускага праекта, у тым ліку буйнейшым музейным парталам Польшчы muzealnictwo.com.

Нацыянальны інстытут музеялогіі таксама выказаў прапанову аб пошуке для Музея Вольнай Беларусі дзяржаўнага польскага музея-партнёра для ўсталявання пастаянных інстытуцыйных зносін.

У размове былі закрануты пытанні рэпрэсаваных і вымушаных з’ехаць з Беларусі работнікаў беларускіх музеяў. Да іх увагі Інстытут прапануе магчымасць грантавай падтрымкі , а таксама інфармуе аб навучальных курсах, якія арганізуе NIMOZ. За інфармацыяй аб наборы на бліжэйшыя курсы сачыце на канале НАУ і сайце Інстытута.

Са свайго боку мы запрашаем спецыялістаў беларускіх музеяў, якія былі рэпрэсаваны і знаходзяцца ў Польшчы і іншых краінах, да супрацы ў межах стварэння Музея Вольнай Беларусі. Свае прапановы можна дасылаць на чат-бот @NAUsupport.

Абмяркуйце гэтую навіну ў сацсетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter