Усе навіны

Ушануем памяць загінулых у барацьбе супраць фашызму

Актуальныя навіны

8 Мая 1945 года свет даведаўся аб тым, што самая кровапралітная вайна ў Еўропе завершана разгромам гітлераўскага фашызму. У аснову пасляваяўнай сістэмы бяспекі быў пакладзены прынцып забароны агрэсіі - такое не павінна паўтарыцца ніколі.

Праз 77 гадоў мы сталі сведкамі жудасных падзей, якія адбываюцца ў брацкай Украіне, дзе зноў гучаць выбухі і гінуць мірныя жыхары.

Мы, беларусы, еўрапейцы, памятаем усе страшныя памылкі мінулага і разумеем усю трагедыю сучаснай вайны. Ваенная агрэсія Расіі і рэжыму Беларусі ў адносінах да народа Украіны павінна быць спынена! Беларусы супраць вайны!

Мы шануем памяць тых, хто вызваліў еўрапейскія краіны ад фашысцкай чумы ў ХХ стагоддзі і ганарымся ўкраінцамі і тымі, хто зараз гераічна змагаецца на баку Украіны за тое, каб такой з’яве не было месца на зямлі.

Каманда Народнага антыкрызіснага упраўлення прапануе 8 мая 2022 года прыняць удзел ва ўскладанні кветак да магіл салдат, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Еўропы ад фашызму.

Ускладзеце вашыя кветкі да магілаў тых, хто загінуў у вайне супраць фашызму:

Адрас: Żwirki I Wigury 51, 02−091 Warszawa (google maps)
Пачатак а 12-й гадзіне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter