Увесь свет павінен бачыць і разумець: Лукашэнка — марыянетка Пуціна. Абодва дыктатары і іх саўдзельнікі павінны быць пакараныя за здзейсненыя злачынствы
Упершыню аб запуску маштабнай інфармацыйнай кампаніі #PunishPutinsPuppet заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка, калі каманда НАУ ўстанавіла ўзаемадзеянне з офісамі двух былых прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі з розных партый — Гордана Браўна і сэра Джона Мэйджара, якія ініцыявалі працэс, з дапамогай якога Пуцін можа быць прыцягнуты да адказнасці за ваенныя злачынствы. У гэты ж час пачалася сумесная праца па падрыхтоўцы цвёрдай юрыдычнай асновы, якая прывядзе Лукашэнку на лаву падсудных міжнароднага трыбунала.
Чаму Захад маўчыць?
Уключыце зараз тэлевізар ці радыё ў любым пункце свету, зайдзіце ў Інтэрнэт, каб даведацца, хто і што робіць навіны, і ўсюды будзе гучаць імя Пуціна. З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну ўвесь свет справядліва асуджае Крэмль, бо менавіта Пуцін аддае загады аб ракетным абстрэле ўкраінскіх гарадоў, імкнучыся падпарадкаваць гордую суверэнную нацыю сваёй волі.
Але чаму Захад маўчыць пра Лукашэнку? Бо відавочна, што без магчымасці вольнага ўваходу на тэрыторыю Беларусі і без такога плацдарма расейскія войскі не змаглі б уварвацца ва Украіну па самым зручным маршруце да Кіева, не змаглі б наносіць удары па цэнтры Украіны самалётамі і ракетамі з найкарацейшых дыстанцый.
Каманда НАУ вядзе каласальную працу як у прававым, так і ў інфармацыйным полі дзеля таго, каб сусветная грамадскасць усвядоміла: каб спыніць і пакараць Пуціна, трэба ў роўнай ступені аказаць ціск і прыцягнуць да адказнасці марыянетачны рэжым Лукашэнкі - суагрэсара, саўдзельніка ўсіх злачынстваў супраць народаў Беларусі і Украіны, партнёра па абыходзе санкцый, саўдзельніка ў наўмысным стварэнні крызісу мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС.
Ёсць важныя крокі, якія цяперашнія кіраўнікі ўрадаў і адпаведных міжнародных арганізацый могуць і павінны зрабіць, калі сапраўды сур’ёзна настроены зрабіць усё неабходнае, каб не толькі пакласці канец гэтай жудаснай вайне, але і назаўжды знішчыць дыктатуры Пуціна і Лукашэнкі, захаваўшы суверэнітэт Беларусі і Украіны:
Афіцыйнае прызнанне Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй
У выніку шырокага прызнання на міжнароднай арэне факту акупацыі Беларусі Расейскай Федэрацыяй стане магчымым эфектыўнае прасоўванне такіх прынцыповых пытанняў, як:
— захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі, прадухіленне размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь расейскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспецы;
— пазбаўленне марыянеткавага ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасці і прыпыненне членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях — да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада;
— сінхранізацыя санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі, як акупаванай тэрыторыі, і ліквідацыі магчымасцяў для Расiі абыходу санкцый праз Беларусь і выкарыстанню краіны як афшорнай зоны;
— ацэнка любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Спыніць расейскую акупацыю, якая здзяйсняецца пры патуранні марыянеткавага ўрада Лукашэнкі, — значыць перакрыць кісларод Крамлю, абараніць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі і забяспечыць бяспеку ва ўсім рэгіёне.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Адміністрацыя рэжыму Лукашэнкі дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны-акупанта
- Прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй — як гэта можа дапамагчы спыніць расійскую агрэсію?
- «Як Расія без адзінага стрэлу акупіравала Беларусь і якія наступствы гэта мае для рэгіянальнай бяспекі«
- Для нас вельмі важна, каб Беларусі быў дадзены статус акупаванай тэрыторыі
- Важна дабівацца прызнання тэрыторыі Беларусі як часова акупаванай
- Лукашэнка не зможа ўседзець на двух крэслах
- Прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй
- Заява НАУ па фактах акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй
- Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца як плацдарм для нападу на Украіну
Прызнанне рэжыму Лукашэнкі са-агрэсарам у дачыненні да Украіны
Каманда НАУ працягвае прыкладаць усе намаганні і выкарыстоўваць усе свае міжнародныя кантакты для таго, каб рэжым Лукашэнкі быў афіцыйна прызнаны ваенным агрэсарам і саўдзельнікам генацыду ва Украіне нароўні з Расеяй.
Гэта дасць магчымасць не толькі сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расеі, але і створыць неабходную аснову ў рамках міжнароднага права для прыцягнення ваенных злачынцаў да крымінальнай адказнасці.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Ці будзе Лукашэнка ваяваць за Пуціна?
- Рэжым Лукашэнкі - саўдзельнік генацыду супраць украінскага народа
- Хто націснуў на кнопку
- У МЗС Германіі - рэжым суагрэсар у вайне
- НАУ праводзіць кансультацыі з МЗС ЕС
- Адміністрацыя рэжыму Лукашэнкі дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны-акупанта
- Беларусь уцягнута ў вайну
- Лукашэнка — агрэсар і зарабляе на вайне
- Беларусь стала саўдзельнікам агрэсіі
Увядзенне эфектыўных санкцый
Краіны павінны прымяніць да Лукашэнкі і Беларусі тыя ж санкцыі, якія ў цяперашні час накіраваныя супраць Пуціна і Расеі. Персанальныя санкцыі, сектаральныя санкцыі, больш шырокія эканамічныя санкцыі.
На сённяшні дзень Лукашэнка фактычна стаў гаўляйтэрам акупаванай Пуціным Беларусі і гаспадаром афшора, памерам з цэлую краіну, які паўстаў у выніку непрымянення супраць Беларусі санкцый, аналагічных тым, што прымяняюцца супраць Расеі.
Заплюшчваючы вочы на «невідзімку"-Лукашэнку, сусветная супольнасць дае яму магчымасць зарабляць на вайне, дапамагаць Пуціну абыходзіць санкцыі праз беларускі афшор — фактычна плоціць вайсковаму агрэсару замест таго, каб цалкам адрэзаць яму доступ да любога знешняга фінансавання.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Лукашэнка — ваенны агрэсар-невідзімка?
- Захаду час узгадаць пра Лукашэнку
- 70% беларускага экспарту ў ЕС пад санкцыямі
- Супраціў беларусаў і санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі прывядуць да сыходу дыктатара і пачатку новай эпохі стварэння ў Беларусі
- Рэжым Лукашэнкі паскардзіўся на НАУ Крамлю
- Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Чэшскім сенатарам Іржы Драхасам
- Вайна і нечаканая ракіроўка
- Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Якубам Дюррам
- Прыпыненая сертыфікацыя прадпрыемстваў лясной прамысловасці
Прыцягненне Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці
Пачынаючы з лета 2020 года міжнародная супольнасць кожны раз абуралася цынічнасцю злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і лідары вядучых краін свету выказвалі гнеў і абяцалі прыняць меры. Затым вынікалі сімвалічныя санкцыі, якія не наносяць шкоды, а Лукашэнку ўдавалася пазбегнуць адказнасці.
Задоўга да таго, як першыя танкі ўвайшлі ва Украіну, больш за 40 000 старонак неабвержных доказаў масавых рэпрэсій, катаванняў, неправасудных арыштаў і прысудаў, здейсненых рэжымам, былі перададзеныя для разгляду ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Таксама каманда НАУ сабрала доказы, якія дазволілі б класіфікаваць Лукашэнку як міжнароднага тэрарыста ў сувязі з фактам угону рэйса Ryanair, які ляцеў з Грэцыі, у траўні 2021 года.
З кожным днём спіс злачынстваў рэжыму расце, рэпрэсіі і пераслед грамадзян Беларусі ўзмацняюцца. Больш за тое, сёння мы канстатуем факт ваеннай суагрэсіі, і Лукашэнка цяпер у адказе за ваенныя злачынствы, здзейсненыя супраць народа Украіны.
Міжнародная супольнасць і вядучыя СМІ проста не маюць права маўчаць пра гэта. Улады дэмакратычных дзяржаў павінны выразна ўсведамляць і артыкуляваць сваё жаданне прыцягнуць да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы як Пуціна, так і Лукашэнку і іх саўдзельнікаў.
Толькі разам мы зможам дамагчыся таго, каб абодва дыктатары нарэшце апынуліся на лаве падсудных.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Узбуджэнне крымінальных спраў за гвалт на Акрэсціна
- Савет па правах чалавека ААН 1 красавіка прыняў рэзалюцыю аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі
- У Беларусі зноў пачаліся масавыя рэпрэсіі
- Міжнародны крымінальны суд як інструмент прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- Лукашэнка павінен сядзець не за сталом перамоваў, а на лаве падсудных у трыбунале
- Захаду час узгадаць пра Лукашэнку
- Чэхія падтрымлівае прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі
- Фіксуем ваенныя злачынствы рэжыму
- Еўрадэпутаты за прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі
- Прыярытэтныя напрамкі працы каманды НАУ
- Пазіцыя НАУ па слядах дакладу ICAO
- Заява на Лукашэнку ў Гаагу
- Абвінавачванне слуг рэжыму ў паветраным пірацтве па «справе Пратасевіча» ў ЗША
Пазбаўленне марыянеткавага ўраду Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасці
З «нелегітымнага прэзідэнта» Лукашэнка сёння ператварыўся ў кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Крамля — марыянеткавага па ўсіх прыкметах урада.
Пры гэтым, фармальна, нягледзячы на ўсе заявы пра «нелегітымнасць» Лукашэнкі, ён і яго ўрад усё яшчэ не пазбаўленыя прызнання на міжнароднай арэне. Мы можам казаць аб значнай палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі яго рэжыму — але гаварыць аб гэтым мы можам яшчэ вельмі доўга.
Час дзейнічаць! Мы павінны спыніць працу пасольстваў, пазбавіць прадстаўнікоў рэжыму магчымасці «прадстаўляць» Беларусь у ААН, МВФ і іншых буйных міжнародных арганізацыях. Мы заклікаем міжнародную супольнасць зрабіць рэальныя крокі для поўнай фактычнай ізаляцыі Лукашэнкі і ягонага ўрада. Каманда НАУ працягвае працу (1, 2) па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Прыпыненне чалiнства праўладных прафсаюзаў у МАП
- ПАРЕ прыпыніла адносіны з Беларуссю
- Рэжым Лукашэнкі павінен спыніць сваё існаванне
- Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы спыняе адносіны з рэжымам Лукашэнкі
Мы не перасталі змагацца. КАЖАЦЕ ПРА ГЭТА!
Дыктатар здзейсніў і працягвае здзяйсняць злачынствы пад пратэкцыяй або з маўклівай згоды Крамля. Яго злачынствы становяцца ўсё страшней і небяспечней. І, тым не менш, факусаваць на іх увагу на міжнароднай арэне (тым больш цяпер, ва ўмовах вайны) становіцца ўсё больш складана.
Але беларусы не забыліся. Мы не можам і не маем права перавярнуць гэтую старонку, пакуль у турмах знаходзяцца тысячы палітычных зняволеных. Пакуль дзясяткі тысяч людзей, якія вымушана пакінулі Радзіму, жывуць надзеяй вярнуцца ў свабодную дэмакратычную краіну.
Вельмі важна падымаць і рабіць прыкметнай тэму беларускага пратэсту, у тым ліку з дапамогай міжнародных СМІ. Увесь свет павінен бачыць: мы не перасталі змагацца. Увесь свет павінен разумець, што Лукашэнка — марыянетка Пуціна. Абодва дыктатары і іх саўдзельнікі будуць пакараныя за здзейсненыя злачынствы.
Артыкулы па гэтай тэме:
- Смяротнае пакаранне за замах на ўчыненне тэрарыстычных актаў - законапраект для запалохвання грамадзян
- 149 заходніх кампаній прыпынілі сваю дзейнасць у Беларусі з прычыны саўдзелу рэжыму ў агрэсіі
- Мы адзіныя ў барацьбе з Лукашэнка — марыянеткай Пуціна
- Тэзiсы інтэрв'ю Паўла Латушкі «Еўрарадыё»
- Інтэрв'ю Паўла Латушкі «Радыё Свабода premium«
- Лукашэнка з’яўляецца абсалютна недагавараздольным
- Беларускія добраахвотнікі змагаюцца бок аб бок з украінскім войскам
- Беларуский народ — гарант безопасности Украины
- Сэр Тоні Блэр супраць удзелу рэжыму ў вайне
- Захаду час успомніць пра Лукашэнку
- МЗС Вялікабрытаніі адказаў на зварот НАУ
- Павел Латушка о важности рельсовой войны в Беларуси
- Пропаганда режима активно работает и люди все чаще обращаются к правдивым источникам информации
- Партызаны ў Беларусі зраўнялі з зямлёй чыгункі, каб перашкодзіць расійскаму войску
- Беларусы не будуць ваяваць з украінцамі
- «Ні цэнта на вайну!«
- Сустрэчы з дыпламатамі і дэпутатамі ЕС
- Палітычная халатнасць Захаду
- Інфармацыйная праца каманды НАУ
- Беларусы супраць вайны
- Павел Латушко и НАУ обратились в Сейм Польши
- Самым аптымальным варыянтам для беларускіх вайскоўцаў з’яўляецца пазбяганне магчымасці быць задзейнічаным у акце агрэсіі ў дачыненні да Украіны
- Прадстаўнікі каманды НАУ сустрэліся з палітыкамі з Чэхіі і Славакіі
- Дэкларацыя аб прынцыпах ўзаемадзеяння паміж Беларускім і Украінскім народамі
- Заявление руководителя НАУ Беларуси Павла Латушко в связи с агрессией России и режима Лукашенко в отношении Украины
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter