Усе навіны

Універсальная юрысдыкцыя супраць рэжыму Лукашэнкі

Праекты НАУ

Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне працягвае дамагацца крымінальнага пераследу карнікаў рэжыму


en   ru



Прайшло два гады з таго часу, калі грамадзянская супольнасць Беларусі сарвала маску з хлуслівага рэжыму Лукашэнкі і сутыкнулася з беспрэцэндэнтнай жорсткасцю і масавымі рэпрэсіямі каласальных маштабаў.

За гэты час карнікамі рэжыму было здзейснена каля пяцідзесяці тысяч арыштаў і затрыманняў. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 14 чэрвеня 2020 года, палітычным зняволеным прызнаны 1231 чалавек. На жаль, за гэты час не абышлося без чалавечых ахвяр. І мы ніколі не забудзем імёны герояў, якія змагаліся за нашу з вамі свабоду. Мы проста не маем права здацца і перавярнуць старонку.

Гэта доўгі і цяжкі шлях да свабоднай Беларусі, але мы верым і ведаем, што справядлівасць пераможа. І гэта не гучныя фразы. Гэта тое, чым мы жывем, і над чым працуем кожны дзень.
Ужо больш за паўтара года мы падтрымліваем ідэю прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці. На сённяшні дзень наша дзейнасць у гэтым напрамку сфарміравалася ў асобны праект і набыла сістэмнасць.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне аб’яднала прафесійных юрыстаў, а таксама высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы медыя камунікацый, каб прадэманстраваць прававыя механізмы, з дапамогай якіх магчыма забяспечыць правасуддзе для грамадзян нашай краіны, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Наша каманда збірае інфармацыю аб нацыянальным заканадаўстве асобных дзяржаў, дзе пражываюць ахвяры гвалту, працуе непасрэдна з пацярпелымі, аналізуе доказы, займаецца пошукам адваката ў краіне пражывання гэтых пацярпелых, пакрывае выдаткі, звязаныя з падачай заявы ў пракуратуру, і шмат іншага.

Мы шукаем пацярпелых, якія жадаюць скарыстацца магчымасцю прыцягнуць сваіх крыўдзіцеляў да адказнасці, выкарыстоўваючы механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі. Пацярпелым не давядзецца аплачваць адвакатаў альбо перавод дакументаў. Патрэбна толькі гатоўнасць патраціць некалькі гадзін свайго часу на размову з адвакатам і падпісаць афіцыйную заяву. Падставай для пераследу будзе канвенцыя супраць катаванняў, якая дазваляе ўзбуджаць крымінальныя справы ў любой краіне, якая яе падпісала. У нашых сілах дабіцца прыцягнення да адказнасці і аб’яўлення ў міжнародны вышук арганізатараў катаванняў — чые прозвішчы нам ужо добра вядомыя.

Міжнародны вышук — гэта не санкцыі, якія могуць быць адмененыя ў любы момант. Міжнародны вышук немагчыма зняць да таго часу, пакуль падазраваны не будзе арыштаваны, не пройдзе праз адкрыты судовы працэс і не адбудзе пакаранне. Прыкладам можа служыць той факт, што пракуратура ЗША ўжо ўзбудзіла крымінальную справу і выставіла абвінавачанне ў дачыненні да людзей, вінаватых у захопе Боінга. Гэтыя людзі будуць у вышуку па ўсім свеце да таго часу, пакуль не будуць арыштаваныя.

У гэтых жахлівых злачынстваў няма тэрміна даўніны. І наша задача ў тым ліку зрабіць так, каб аб немінучасці адплаты памятаў кожны, хто запляміў рукі крывёй мірных беларусаў. Адказнасць непазбежная. І яшчэ невядома, што горш: арышт, суд і прысуд — ці вартае жалю існаванне ва ўцёках да канца жыцця.

Для ўдзелу ў праекце ў наш робат зваротнай сувязі могуць звярнуцца людзі, якія былі схільныя да катаванняў у Беларусі, і ў дадзены момант пражываюць на тэрыторыі адной з краін, якая падпісала канвенцыю супраць катаванняў. НАУ гарантуе поўную канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая паступіла.

Абараніць беларусаў і, урэшце, дамагчыся справядлівасці - справа прынцыпу для нашай каманды. І мы працягнем прыкладаць для гэтага ўсе неабходныя намаганні.

Абмяркуйце гэтую навіну ў сацсетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter

Старонка будзе абнаўляцца…