Усе навіны

НАУ: План па рэформе спартыўнай індустрыі

Планы НАУ

Сітуацыя ў Беларусі

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне канстатуе няздольнасць кіраўніцтва спартыўнай галіны эфектыўна выконваць свае абавязкі. Апошнія месяцы дэманструюць, што кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства спорту і турызму адышлі ад вырашэння спартыўных пытанняў. Замест гэтага яны сканцэнтраваліся на ціску і пагрозах у адрас атлетаў і работнікаў галіны, якія адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да таго беззаконня і гвалту, што адбываецца ў краіне.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук лозунгам «Хто не з намі, той супраць нас» падзяліў спартыўную супольнасць на «сапраўдных» спартсменаў і «здраднікаў, нягоднікаў».

Спартсменаў, якія не гатовы мірыцца з беззаконнем, падвяргаюць рэпрэсіям: шматлікіх звольнілі, пазбавілі фінансавай падтрымкі і магчымасці працягваць падрыхтоўку да турніраў. Сярод іх ёсць і тыя, хто ўжо заваяваў ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні ў Токіа.

Усё гэта — відавочнае пацверджанне таго, што спартыўная індустрыя (як на ўзроўні Міністэрства спорту і спартыўных федэрацый, так і на абласным і раённым узроўнях) мае патрэбу ў рэфармаванні.

Задачы НАУ ў сферы спорту да пераходнага перыяду

1. Абарона правоў спартсменаў, якія пацярпелі ад самавольства рэжыму Лукашэнкі ва ўзаемадзеянні з беларускімі, міжнароднымі і замежнымі партнёрамі:
• матэрыяльная, юрыдычная, псіхалагічная і адміністрацыйная дапамога;
• садзейнічанне ў арганізацыі трэніровачнага працэсу і ўдзеле ў спаборніцтвах за кошт сродкаў, прыцягнутых ад рэкламадаўцаў і спонсараў;
• садзейнічанне ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні спартсменаў для падрыхтоўкі да міжнародных спаборніцтваў і турніраў.
2. Прыняцце мер па недапушчэнні выкарыстання спорту для прапаганды рэжыму і яго палітыкі ў адпаведнасці з рашэннем выканкама МАК ад 07.12.2020.
3. Узаемадзеянне з міжнароднымі федэрацыямі і камітэтамі па пытаннях допуску да міжнародных стартаў і турніраў спартсменаў, звольненых і выключаных са зборных за выражэнне грамадзянскай пазіцыі.
4. Выбудоўванне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін з камерцыйнымі структурамі і патэнцыяльнымі рэкламадаўцамі, каб у будучыні знізіць долю дзяржаўнага фінансавання спартыўных арганізацый і перавесці спартыўную індустрыю на камерцыйную аснову.
5. Фарміраванне каманды пераходнага перыяду з ліку найлепшых беларускіх спартыўных менеджараў і функцыянераў, прыцягненне для іх навучання і стажыровак міжнародных экспертаў.
6. Вядзенне перамоў з Міжнародным алімпійскім камітэтам, Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, арганізацыйнымі камітэтамі міжнародных спартыўных спаборніцтваў, міжнароднымі федэрацыямі і камітэтамі па пытаннях увядзення санкцый у адносінах да чыноўнікаў і функцыянераў, якія маюць дачыненне да парушэння правоў спартсменаў і работнікаў галіны.
7. Збор і абагульненне міжнароднага вопыту функцыянавання спартыўнай індустрыі з наступным уключэннем перадавых ідэй у агульную стратэгію развіцця спорту Новай Беларусі.

Прыярытэтныя задачы ў сферы развіцця і рэфармавання спорту падчас пераходнага перыяду

1. Зацвярджэнне канчатковага складу каманды рэформ з risk-менеджараў і іншых спецыялістаў, фарміраванне новага ведамства на базе дасведачыных і зарэкамендаваўшых сябе спецыялістаў, якія не ўдзельнічалі ў рэпрэсіях.
2. Забеспячэнне правядзення свабодных выбараў у грамадскіх аб’яднаннях, якія займаюцца развіццём фізічнай культуры і спорту ў Беларусі (Нацыянальны алімпійскі камітэт, федэрацыі па відах спорту, дзяржаўна-грамадскiя аб’яднаннi).
3. Перагляд рашэнняў, прынятых з мэтай аказання ціску на атлетаў і спецыялістаў галіны за іх пазіцыю, а таксама адхіленне ад працы кіраўнікоў, якія прымалі актыўны ўдзел у абмежаванні грамадзянскіх правоў і свабод падначаленых.
4. Арганізацыя працэсу прыцягнення дадатковых крыніц фінансавання шляхам укаранення і прасоўвання маркетынгавых праграм і рэкламных кампаній у відах спорту, якія маюць вялікі камерцыйны патэнцыял.
5. Папулярызацыя масавага і дзіцяча-юнацкага спорту як базавага вектару ў развіцці здаровай нацыі.
6. Заключны этап падрыхтоўкі плана паступовых рэформ спартыўнай галіны, у аснову якога будзе пакладзены паспяховы вопыт еўрапейскіх краін.
7. Вынясенне праекта на грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем грамадскіх актывістаў, грамадскіх арганізацый і шараговых грамадзян, арганізацыя адкрытага электроннага галасавання па праекце рэформ.

⇲ спампаваць поўны план НАУ па рэформе спартыўнай індустрыі pdf