Усе навіны

НАУ: План па рэформе органаў унутраных спраў

Планы НАУ

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне канстатуе няздольнасць ОУС выконваць ускладзеныя абавязкі па падтрыманні правапарадку і абароне правоў грамадзян.

Апошнія месяцы паказалі, што супрацоўнікі ОУС кіруюцца ў сваёй дзейнасці загадам, а не законам. Адбывецца эскалацыя гвалту, рэпрэсіі і ціск з боку ОУС на грамадзян. Злачынствы ў дачыненні грамадзян не расследуюцца, матэрыялы праверак і сляды злачынстваў знішчаюцца, узнаўлення справядлівасці не адбываецца. Парушаюцца нормы як міжнароднага, так і ўнутранага заканадаўстваў.

Запыт на рэформу маецца і сярод супрацоўнікаў ОУС. Многія з іх загнаныя ў кут фінансавымі абавязальніцтвамі, кантрактамі, пагрозамі асабістай бяспецы з боку калег і начальства. Тых, хто адмаўляецца выконваць злачынныя загады, збіваюць, пераследуюць, узбуджаюць у дачыненні да іх крымінальныя справы на несапраўдных падставах.

Унутры сістэмы існуе раскол. Сумленныя супрацоўнікі і незаплямленыя падраздзяленні ўсяляк імкнуцца пазбегнуць датычнасці да палітычных, крымінальных і адміністратыўных справаў, яны асуджаюць празмерны гвалт. Яны стаміліся ад кумаўства, непісьменнасці і беззаконня ўнутры сістэмы. Супрацоўнікі асуджаюць факт перадачы ўлады і права на гвалт “нераўнадушным грамадзянам”, факты ўмяшальніцтва ў іх дзейнасць з боку розных дзяржаўных і іншых органаў.

Супрацоўнікі пазбаўлены нават права размаўляць пра ўсё гэта публічна. У краіне няма незалежнага органа, куды яны маглі б звярнуцца па дапамогу і абарону сваіх парушаных працоўных і грамадзянскіх правоў – яны ў той жа сітуацыі, што і ўсе астатнія беларусы.

Што робіць НАУ ў сферы органаў унутраных спраў, каб наблізіць пераходны перыяд 


Мы вылучылі прыярытэтныя напрамкі для рэалізацыі рэформы органаў унутраных спраў.

·  Збор і абагульненне міжнароднага вопыту рэформ сістэмы МУС. Мы падрабязна вывучылі як станоўчы, так і адмоўны вопыт рэформ і структуру паліцыі Скандынаўскіх краін, Эстоніі, Грузіі, Украіны, Канады, ЗША і іншых.

Мы разумеем асноўныя прынцыпы рэфармавання і памылкі рэфарматараў, а таксама асаблівасці Беларусі і прымяняльнасць разнастайных замежных падыходаў, зыходзячы з нашых рэалій і тых раблем, якія нам трэба будзе вырашаць у праваахоўнай сістэме. Мы не кіруемся толькі міжнародным вопытам, але лічым яго вывучэнне істотным.

Больш за тое, мы павінны адзначыць, што супрацоўнікі МУС Беларусі значна менш карумпаваныя, чым у многіх вывучаных намі краінах, яны больш пісьменныя і больш прафесійныя.

·  Стварэнне новай арганізацыйнай структуры сістэмы ОУС. Гэта вялікая і сур’ёзная праца, якая ўжо вядзецца.

Вось як МУС выглядае зараз:

графік_1_структура_МУС_зараз

Нам трэба адказаць на шэраг важных пытанняў: якія з існуючых падраздзяленняў трэба рэфармаваць і праводзіць сур’ёзныю чыстку, у якіх трэба правесці зліццё і якія новыя падраздзяленні мы павінны стварыць.

Неабходна зразумець, хто стане на чале гэтых падраздзяленняў у Новай Беларусі і якія будуць суадносіны падначаленасці, каб не дазволіць засяродзіць усе сілавыя рэсурсы ў адных руках.

У первшую чаргу нам патрэбны пісьменныя менеджары. Прыклад магчымай структуры Новай Паліцыі на рэспубліканскім узроўні (гэта толькі адзін з варыянтаў, над якімі вядзецца праца):

графік_2_структура_Новай_Паліцыі

Абласныя і раённыя структуры будуць мець самастойнасць, каб паменшыць імавернасць карупцыі і беззаконня. Там будзе свая сістэма стрымліванняў і супрацьвагаў. Напрыклад, незалежнасць начальніка Паліцыі Гомельскай вобласці ад рэспубліканскіх органаў, магчымасць самому прымаць рашэнні на падведамнай яму тэрыторыі без узгаднення з кім бы то ні было.
Мы адкрытыя да прапановаў і супрацоўніцтва з дзейснымі сілавікамі. І вельмі хочам пачуць ваша меркаванне. Бо менавіта вы ведаеце, што не так у сістэме і што мы можам разам змяніць да лепшага.

·   Стварэнне прафсаюзаў супрацоўнікаў сілавога блока.

·   Стварэнне незалежнай ад МУС юрыдычнай і псіхалагічнай службаў для супрацоўнікаў.

·   Стварэнне сумленнай і празрыстай сістэмы адбору супрацоўнікаў і прасоўвання па службе.

·   Укараненне трэнінгавай сістэмы хуткай падрыхтоўкі кадраў і сістэмы бесперарыўнай адукацыі супрацоўнікаў на базе вышэйшай і іншых ступеняў адукацыі.

·   Распрацоўка доўга-, сярэдне і кароткатэрміновых гнуткіх планаў рэфармавання з магчымасцю карэкціроўкі. Ужо гатовы некалькі кароткатэрміновых памесячных варыянтаў планаў рэформы на першыя 12 месяцаў пасля вяртання ўлады легітымнаму ўраду. Напрыклад, калі будзе прынята канчатковае рашэнне аб фарміраванні Патрульнай Паліцыі, план НАУ ў гэтай частцы можа выглядаць наступным чынам:
 
Графік_3

·  Міжнароднае супрацоўніцтва. Мы ўжо пачалі кантакты з наступнымі структурамі і экспертамі:

1)  The Organization for Security and Co-operation in Europe. Арганізацыя пры АБСЕ. Мы разумеем, што людзі толькі ўнутры краіны не могуць зрабіць эфектыўную рэформу: вельмі хутка ўсё карумпуецца, мясцовыя пачынаюць дзейнічаць, зыходзячы з асабістых стасункаў, а не грамадскага інтарэсу, з часам падаюць стандарты працы.

2)  Open Society Justice Initiative. Арганізацыя, якая дапамагала паліцэйскім рэформам у многіх краінах, уключаючы Грузію і Украіну. Адной з мэтаў, якія дэкларуе арганізацыя, з’яўляецца ўсталяванне і забеспячэнне вяршэнства закону.

3)  Пасольствы і консульствы розных краін, эксперты-кансультанты, якія маюць вопыт рэалізацыі рэформ паліцыі.

4)  Еўракоп. Аб’яднанне 33 прафсаюзаў паліцыі з 26 краін Еўропы.

·   Фінансавае забеспячэнне рэформы. Кошт, затраты і крыніцы фінансавання будуць поўнасцю празрыстыя і падсправаздачныя народу і ўраду. Перамовы вядуцца з United Nations Development Programme and EU governments, Планам Маршала і іншымі міжнароднымі праграмамі, якія можна арганізаваць унутры краіны (кампенсацыя сродкаў карумпаванымі чыноўнікамі і г.д.). Гэты вектар таксама працуе над пытаннем тэхнічнага аснашчэння новых будынкаў Паліцыі.

·   Законапраекты. Неабходна распрацаваць праекты зменаў у існуючае заканадаўства для забеспячэнне выканання рэформы ОУС.

Прыярытэтныя задачы падчас пераходнага перыяду ў сферы ОУС


1.  Падтрыманне правапарадку ў краіне. Стварэнне сітуацыйнага Штаба для вырашэння аператыўных задач і хуткага рэагавання.

2.  Спынення знішчэння доказаў супрацьпраўных дзеянняў.

3.  Спыненне ўцёкаў і вышук падазраваных, якія схаваліся.

4.  Спрыянне следчым і іншым органам.

5.  Праца з грамадскімі арганізацыямі для неадкладнага фарміравання грамадзянскіх наглядных органаў рэформы.

6.  Завяршэнне фарміравання бюджэту рэформы.

7.  Канчатковае фарміраванне саставу каманды рэформы з рызыка-менеджараў і іншых спецыялістаў.

8.  Пачатак правядзення першых этапаў рэформы. 

⇲ спампаваць план pdf