Наталля Задзяркоўская прадставіла план НАУ ў сферы культуры да і падчас пераходнага перыяду
План дзеянняў да пераходнага перыяду
Для набліжэння гэтай мэты НАУ да пераходнага перыяду будзе інфармаваць беларусаў і міжнародныя арганізацыі пра парушэнні праў грамадзян у сферы культуры. Таксама мы будзем выкарыстоўваць усе даступныя механізмы абароны культурных праў і свабод беларусаў. Упраўленне плануе рабіць усё магчымае, каб культурныя рэсурсы не выкарыстоўвалі для прапаганды рэжыму.
Таксама НАУ разам з Беларускім фондам культурнай салідарнасці (Беларускай Рада Культуры) распрацуе Праграму рэформ у сферы культуры і сфармуе кіраўнічую каманду для рэалізацыі гэтай Праграмы ў Новай Беларусі.
Прыярытэтныя кірункі падчас пераходнага перыяду
Падчас пераходнага перыяду НАУ будзе дамагацца адмены рэпрэсіўных рашэнняў супраць дзеячаў культуры, а таксама адмены неапраўданага кантролю і цэнзуры творчай дзейнасці.
Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням абароны матэрыяльнай і нематэрыяльнай нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў.