Калі не змяніць сітуацыю, у Беларусі будзе сфармавана вайсковая дыктатура і наступіць поўная страта законнасці.
Што зробіць НАУ ў сферы юстыцыі, каб наблізіць пераходны перыяд
Акажа юрыдычную, інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку:
• падачы заяў аб службовых злачынствах ва ўсе міжнародныя інстанцыі
• фарміраванню спісаў асоб, падазраваных у здзяйсненні службовых злачынстваў, для крымінальнага і іншага пераследу ва ўсіх краінах свету ў розных юрысдыкцыях (судах, органах унутраных спраў, пракуратуры і г.д.);
• запуску судовых працэсаў па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі, уключаючы перадачу інфармацыі передачу інфармацыі аб прымяненні катаванняў у Рэспубліцы Беларусь у міжнародныя арганізацыі;
• стварэнню міжнароднага механізму і заснаванню незаалежнага міжнароднага следчага органа па расследаванні злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі ў мэтах выканання рэкамендацый АБСЕ;
• збору доказаў аб службовых злачынствах, фальсіфікацыях, катаваннях, здзейсненых прадстаўнікамі дзяржавы, пры дапамозе «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» для фіксацыі як асоб, якія здзейснілі злачынства, такі і асоб, якія перашкаджаюць расследаванню (саўдзельнікаў злачынстваў);
Таксама НАУ мае намер інфармаваць грамадзян пра факты злачынстваў і правапарушэнняў, пра сістэмныя парушэнні закона органамі судовай улады і правапарадку, пра прававыя акты рэпрэсіўнага характару і іншыя абставіны, якія прывялі Беларусь да прававога дэфолту.
Прыярытэтныя кірункі падчас пераходнага перыяду, якія дазволяць аднавіць законнасць у Беларусі
- Неадкладнае спыненне ўсіх палітычна матываваных крымінальных і адміністрацыйных спраў.
- Неадкладнае вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных.
- Стварэнне механізму кампенсацый асобам, незаконна прыцягнутых да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. У якасці такога механізму НАУ прапануе выплаты з бюджэту з далейшым ускладаннем адказнасці на вінаватых.
- Усебаковае і аб'ектыўнае расследаванне ўсіх правапарушэнняў і злачынстваў, здзейсненых прадстаўнікамі дзяржавы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.
- Адхіленне ад выканання службовых абавязкаў асоб, падазраваных у здзяйсненні (утойванні) службовых злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці, фальсіфікацый.
- Адхіленне, звальненне і новы набор суддзяў судоў усіх узроўняў. Новы набор – з юрыстаў, хто не запляміў сябе удзелам у здзяйсненні і ўтойванні злачынстваў.
Прынцыпы правасуддзя ў пераходны перыяд:
- Расследаванне парушэнняў правоў чалавека, вызначэнне меры адказнасці парушальнікаў, рэабілітацыя пацярпелых не можа быць даручана парушальнікам.
- Ніводны дзяржаўны орган не можа эфектыўна займацца рэфармаваннем.
- Ніводны дзяржаўны орган, уцягнуты ў мінулым у сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай, не павінен весці расследаванне па справах аб парушэннях правоў чалавека і злоўжываннях уладай да таго часу, пакуль ён не будзе рэфармаваны.
- Ніводны следчы ці пракурор, датычны да антыканстытуцыйных рэпрэсій, не можа весці расследаванне і падтрымліваць крымінальны пераслед у дачыненні да іншых асоб, падазраваных у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека і злоўжываннях уладай.