Усе навіны

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Чэшскім сенатарам Іржы Драхасам

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў размову з Чэшскім сенатарам Іржы Драхасам па пытаннях удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне з Украінай і неабходнасці прыцягнення яго да адэкватнай адказнасці.

Лукашэнка даў Расіі плацдарм для вядзення баявых дзеянняў і поўнасцю падтрымлівае Расію ў вайне з Украінай. З тэрыторыі Беларусі здзяйсняюцца бесперапынныя ракетныя і авіяўдары па ўкраінскай тэрыторыі, а таксама наземнае ўварванне ва Украіну. Лукашэнка — такі ж агрэсар, як і Пуцін.

Пры гэтым, з-за нераўназначнасці і рассінхранізацыі санкцый у дачыненні да рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі з боку ЕС і ЗША, апошні атрымлівае выгаду праз з’яўленне «беларускага афшора». Акрамя таго, рэжым Лукашэнкі карыстаецца фінансавымі ды іншымі прэферэнцыямі ад Расеі за саўдзел у вайне.

Па выніках сустрэчы суразмоўцы пагадзіліся з тым, што ЕС і ЗША павінны ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і ягонага рэжыму — ідэнтычныя тым, што ўводзяцца ў дачыненні да Расіі, і таксама пачаць крымінальнае расследаванне і пераслед дыктатара Лукашэнкі за здзяйсняныя ім ваенныя злачынствы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter