Усе навіны

Лукашэнка скраў правы беларусаў

Архіў навін

en   ru


Так званы міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што еўрапейскія каштоўнасці чужыя для беларусаў.

Давайце пералічым іх хаця б часткова для грамадзяніна Іванца:

  • права на жыццё,
  • забарона катаванняў,
  • права на свабоду і асабістую недатыкальнасць,
  • права на свабоду перамяшчэння,
  • роўнасць перад судом,
  • прэзумпцыя невінаватасці,
  • забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё,
  • недатыкальнасць жылля,
  • таямніца карэспандэнцыі,
  • права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі,
  • свабода слова,
  • забарона прапаганды вайны і падбухторванні да варожасці ці гвалту,
  • свабода сходаў,
  • свабода асацыяцый,
  • права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў,
  • галасаваць і быць абраным,
  • роўнасць перад законам, забарона дыскрымінацыі…

Усё гэта — асноўныя правы і свабоды чалавека. Гэта і ёсць еўрапейскія каштоўнасці, якія чужыя так званаму міністру, і якія знішчае дыктатура Лукашэнкі ў Беларусі. Гэта нашыя з вамі правы, якія рэжым Лукашэнкі, ягоныя міністры-дапаможнікі, парушаюць штодня, штогадзіны, штохвілінна.

Але мы, беларусы — еўрапейскі народ! І каштоўнасці дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека, еўрапейскія каштоўнасці - гэта нашыя каштоўнасці, каштоўнасці Беларусі без Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter