НАУ — пра тэрміны і магчымы сцэнарый поўнай страты беларусамі валютных укладаў
Яшчэ ў канцы сакавіка мы казалі: уся надзея рэжыму — толькі на нашы грошы. Менавіта таму ён так баіцца БОБа — нашай акцыі «Банкамат-абменнік-банк», якая стала сапраўдным народным рухам.
Сёння мы звяртаемся да кожнага, хто ўсё яшчэ трымае грошы ў банках, і папярэджваем: паводле нашых звестках, рэжым рыхтуецца рэалізаваць план так званага «вялікага аграблення банкаў» — гэта прывядзе да дырэктыўнага адабрання валютных дэпазітаў ва ўкладчыкаў.
Коратка верагодны сцэнарый аграблення выглядае так:
1) 9 ліпеня ў краіне будуць уведзены строгія валютныя абмежаванні, у адпаведнасці з Законам № 36−3. Продаж валюты і выдача валютных укладаў будуць цалкам спыненыя.
2) Спецыяльным указам банкі абавяжуць выдаваць валютныя ўклады беларускімі рублямі па фіксаваным курсе. А таксама — аблігацыямі дзяржаўнага «Агенцтва па кіраванні актывамі» (якія таксама могуць быць выкарыстаныя і для выдачы рублёвых укладаў).
3) Валюта будзе замарожаная і канфіскаваная рэжымам на пагашэнне яго даўгоў. Замест яе ён проста надрукуе новыя рублі і аблігацыі — якія і будуць выдадзены валютным укладчыкам.
Больш падрабязна — у нашым відэазвароце
Адначасова з гэтым рэжым мае намер працягваць рабаваць беларусаў з дапамогай штрафаў, пабораў, прымусовага продажу латарэйных білетаў, дадавання новых радкоў у жыроўкі і гэтак далей.
Але яго галоўная мэта — больш за $ 5 млрд дэпазітаў, якія ўсё яшчэ ляжаць на рахунках беларусаў.
Таму сёння мы павінны даць яму выразны адказ: гэтых грошай ён не атрымае. Мы выведзем ўсе свае грошы з банкаўскай сістэмы і зробім усё, каб іх захаваць.
Таму што рух БОБ — гэта ўсе мы. А БОБ — не РАБ!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter