Усе навіны

Мы прапануем прыходзіць на ўчасткі і паказваць нязгоду з рэжымам Лукашэнкі

Папярэднія навіны

Каардынатарка НАУ Лена Жываглод — пра будучы рэферэндум


Галоўнае з эфіру «Еўрарадыё»:



  • «Рэферэндум — гэта падман і злачынства, менавіта так да гэтай падзеі трэба ставіцца. Няма ілюзій, што Лукашэнка сапраўды збіраецца праводзіць рэформы. Мы прапануем прыходзіць на ўчасткі і выказваць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. Мы дакладна не станем прапаноўваць галасаваць за які-небудзь з варыянтаў рэжыму. Алгарытм дзеянняў мы яшчэ прагаворым: што рабіць з бюлетэнем і што будзе адбывацца далей».

  • «Мы павінны прыйсці на ўчасткі і прадэманстраваць сваю нязгоду: з тым, што адбываецца ў краіне, з тым, што рэжым Лукашэнкі сілай захапіў уладу. Гэта магчымасць для кожнага беларуса выказаць сваё стаўленне».

  • «2020 год даставіў шмат непрыемнасцяў нелегітымнай улады. Сітуацыя развіваецца больш дынамічна, чым магла б. Лукашэнка не можа забараніць нам прыйсці на ўчасткі. Але ён баіцца пратэстнай яўкі, баіцца, што прыйдуць тыя беларусы, якія не згодныя з рэжымам».

  • «Мы разумеем, што на рэферэндуме будзе прапанавана два варыянты, якія выгадныя толькі Лукашэнку. Гэта будзе маніпуляцыяй і падманам. Мы ўсе, беларусы, павінны не даць сябе падмануць».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter