Усе навіны

Збор сродкаў на прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу

Архіў навін

Так мы разам наблізім прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне арганізуе прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу 11 кастрычніка. Мерапрыемства прысвечана прызнанню Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненню да адказнасці вінаватых у катаваннях у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

У Нюрнбергу сустрэнуцца палітыкі, юрысты і праваабаронцы, каб зацвердзіць план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над тэрарыстам і яго памагатымі.

НАУ запускае збор грошаў на выдаткі, звязаныя з арганізацыяй падзеі, лагістыкай і вытворчасцю раздатачных матэрыялаў для журналістаў і гасцей канферэнцыі.

Дапамагчы з правядзеннем мерапрыемства можа кожны. Адзін са спосабаў - сабраць грошы на арганізацыю прававой канферэнцыі. Зрабіць гэта можна праз PayPal.

Ужо зараз у падрыхтоўку канферэнцыі ўцягнутая дыяспара, валанцёры і нашы міжнародныя партнёры. Выможацедалучыцца!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter