Адабранне грошай у беларусаў — любімы спосаб «заробку» для рэжыму разам з выпрошваннем крэдытаў, распродажам дзяржмаёмасці і шэрымі бізнес-схемамі. Асобны від яго «даходаў» забяспечваюць штрафы.
Як вынікае са структуры даходаў рэспубліканскага бюджэту, ў 2021 годзе нелегітымная ўлада разлічвае атрымаць за кошт штрафаў і спагнанняў як мінімум 90 млн рублёў ($ 35,5 млн у эквіваленце).
Колькі беларусаў змагло б пражыць за такія грошы па афіцыйных разліках? Якая сума штрафаў прыйдзецца на кожнага жыхара краіны ў гэтым годзе? Падрабязней ніжэй:
90 млн рублёў($ 35,8 млн) — рэжым хоча «зарабіць» на штрафах i спагнаннях ў 2021 годзе
Такім чынам, дыктатура плануе штрафаваць беларусаў на:
7,5 млн рублёў / $ 2,96 млн — штомесяц
1,726 мільёнаў рублёў / $ 687 тыс — штотыдзень
246 тыс рублёў / $ 98 тыс — штодня
Калі зыходзіць з ўмоўнага сярэдняга штрафу ў 10 базавых велічынь, то для выканання плана трэба штрафаваць:
больш за 310 340 беларусаў за 2021 год
больш за 25 860 беларусаў кожны месяц
больш за 5 950 беларусаў кожны тыдзень
850 беларусаў кожны дзень
90 мільёнаў рублёў — гэта:
3 103 448 базавых велічынь — па адной на кожнага трэцяга жыхара ўсёй Беларусі
342 375 сярэдніх пражытачных мінімумаў — па адным на кожнага жыхара Брэста
225 000 мінімальных заробкаў — па адным на кожнага жыхара Бабруйска
75 577 «чыстых» сярэдніх заробкаў* — па адным на кожнага жыхара Жлобіна
64 996 намінальных налічаных сярэдніх заробкаў* — па адным на кожнага жыхара Рэчыцы
325 662 мінімальныя пенсіі па ўзросце** — па адной на кожнага жыхара Оршы, Мазыра і Ліды, разам узятых
175 514 сярэдніх пенсій па ўзросце*** — па адной на кожнага жыхара Баранавічаў
* — зыходзячы з дадзеных Белстата за сакавік 2021 ** — па стане на 1 мая 2021 *** — па дадзеных Мінпрацы за люты 2021 У 2021 годзе ў сярэднім прыйдзецца штрафаў на кожнага …:
… працоўнага не-сілавіка* — 22,5 рублі … жыхара працаздольнага ўзросту — 16,6 рублі … жыхара Беларусі наогул — 9,6 рублі
* — зыходзячы з усярэдненай ацэнкі колькасці сілавікоў Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», з пачатку 2021 г.* нелегітымная ўлада аштрафавала па палітычна матываваных адміністрацыйных справах:
… 593 разы … … не менш за 563 чалавекі … … не менш чым на 28 618 базавых велічынь … … або не менш чым на 829 922 рублі
Пры гэтым «Вясна» па аб’ектыўных прычынах размяшчае няпоўныя дадзеныя. Гэта значыць фактычныя лічбы па штрафах «за палітыку» значна больш.
* — па стане на 7 чэрвеня. Па нашай інфармацыі, рэжым адстае ад вызначанага на 2021-ы плана па штрафах і спагнаннях. А значыць, можна меркаваць, што незлічоныя армія рознамасных «кантралёраў» паспрабуе завіхацца нават больш, чым звычайна, каб залезці беларусам у кішэню. Тым больш — пры новым прававым дэфолце.
Але ў нашых сілах спыніць беззаконне і рэпрэсіі супраць беларускага народу, аднавіць справядлівасць — і пачаць жыць у краіне, эканоміка якой не мае патрэбы ў паборах.
Але мы таксама можам «аштрафаваць» рэжым. Для гэтага мы заклікаем усіх беларусаў актыўна далучацца да народных санкцый.