Усе навіны

Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца як плацдарм для нападу на Украіну

Архіў навін

Юрыст каманды НАУ Міхаіл Кірылюк у эфіры ўкраінскага канала FreeДом


Новая Канстытуцыя, якая набыла моц 15 сакавіка, прымалася на «рэферэндуме», калі з тэрыторыі Беларусі ляцелі ракеты ў бок Украіны. Такім чынам, яна была парушана, не будучы яшчэ прынятай. Нічога агульнага ні з дэмакратыяй, ні з воляй беларускага народа гэтая Канстытуцыя не мае.

Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца як плацдарм для нападу на Украіну, большасць беларусаў супраць гэтага. Многія беларусы ўцяклі пасля рэпрэсій у 2020 годзе ва Украіну. Калі пачалася вайна, яны вырашылі не вяртацца ў Беларусь, бо нават на вайне ва Ўкраіне для іх менш небясьпечна, чым у Беларусі.

Усе фінансавыя аперацыі, якія Расея не можа здзяйсняць самастойна, яна можа зрабіць праз падкантрольнага Лукашэнку. У сувязі з гэтым мы яшчэ раз акцэнтуем увагу на неабходнасці ўвядзення раўнамерных з Расіяй санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter