Генеральны пракурор Германіі распарадзіўся ўзяць пад назіранне злачынствы рэжыму Лукашэнкі
Працэс назірання — гэта папярэдні этап афіцыйнай працэдуры па падрыхтоўцы будучага расследавання спраў супраць беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў, замяшаных у злачынствах. Нямецкі юрыст Анур Зэата, які прадстаўляе групу адвакатаў, што падалі ў Германіі заяву супраць беларускага дыктатара, заявіў, што гісторыя з Раманам Пратасевічам яшчэ раз пацвярджае, што «Лукашэнка кіруе злачынным рэжымам».
Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі, растлумачыў значэнне такога рашэння:
— Нямецкая генеральная пракуратура ўзяла справу пад назіранне. Гэта папярэдняя стадыя, следам за якой ідзе само расследаванне. Аднак сам факт назірання — гэта вялікі крок. Пачатак працэдуры азначае, што здзяйсненне апісаных у заяве злачынстваў на тэрыторыі іншай краіны не стала фармальнай перашкодай для нямецкай пракуратуры.
Нагадаем, на пачатку мая нямецкія юрысты падалі заяву ў пракуратуру Германіі супраць Лукашэнкі — за злачынствы супраць чалавечнасці.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter