Да 9 мая мы запускаем акцыю #ВершыПерамогi і прапануем разам з айчыннымі паэтамі, а таксама ўдзельнікамі і сябрамі НАУ ўспомніць, што аднойчы беларусы ўжо перамаглі фашызм — і не павінны дапусціць яго на сваёй зямлі зноў.
Сёння кіраўнік НАУ Павел Латушка з дачкой Янай чытаюць Алега Салтука — верш «Беларусы».
Далучайцеся да акцыі: чытайце #ВершыПерамогi разам з намі на камеру, публікуйце ў сацсетках тэксты любімых беларускіх вершаў пра перамогу нашага народа над фашызмам і яго барацьбу за свабоду, цытуйце іх сваім родным і блізкім.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter