Каманда НАУ прадставіла ў польскім парламенце стратэгію дзеянняў на міжнародным кірунку для паскарэння выканання нелегітымнай уладай трох галоўных і нязменных патрабаванняў беларускага народа:
- спыніць рэпрэсіі і гвалт, а таксама правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць мірных беларусаў;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных;
- правесці новыя, сумленныя, свабодныя і празрыстыя, выбары прэзідэнта пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў.
Нагадаем прыярытэтныя напрамкі нашай працы ў гэтыя дні:
- непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада на міжнародным узроўні;
- прызнанне рэжыму тэрарыстычнай арганізацыяй;
- прыцягненне злачынцаў супраць беларускага народа да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і падрыхтоўка міжнароднага трыбунала;
- пазбаўленне дыктатуры сродкаў да існавання праз ўнутраны эканамічны ціск і ўзмацненне ўздзеяння санкцыйнага;
- мабілізацыя беларусаў — у тым ліку ў кантэксце канстытуцыйнага рэферэндуму, ігнараванне якога дэмакратычнай большасцю стане для Лукашэнкі занадта шчодрым падарункам.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter