Усе навіны

Беларусы не хочуць жыць пры ўзурпатары Лукашэнкі - і пакажуць гэта на «рэферэндуме»

Архіў навін

«Мы не павінны даць запалохаць сябе да стану, калі мы будзем гатовыя адмовіцца ад сваёй будучыні»


Кіраўнік НАУ Павел Латушка - пра тое, як рэжым усімі даступнымі яму інструментамі прымушае беларусаў не ісці на ўчасткі для галасавання падчас «рэферэндуму»:

  • Мы бачым усё новыя паведамленні пра рэпрэсіі, мы бачым, што прапаганда без стомы ачарняе беларусаў, якія хочуць пераменаў. Рэжым усімі сіламі спрабуе запалохаць нас з вамі перад «рэферэндумам».

  • Пасля выбараў-2020 рэжым упершыню сутыкнуўся з праблемай фармавання камісій: людзі пад любымі падставамі адмаўляюцца ад удзелу.

  • Кожны з нас вызначае, што будзе далей з краінай. Кожны з нас сваім дзеяннем можа паскорыць вяртанне свабоды і закона ў краіну.

  • Мы прыйдзем на выбарчыя ўчасткі на «рэферэндуме», паставім крыжыкі насупраць усіх варыянтаў у бюлетэні – гэта значыць зробім бюлетэні несапраўднымі. Гэта будзе наш агульны ўклад у будучыню Новай Беларусі.

  • Крыжыкі ў бюлетэнях - гэта толькі частка плана дзеянняў на «рэферэндум» Лукашэнкі. Агульнае дзеянне дапаможа нам зноў убачыць адзін аднаго і разам масава перайсці да наступных крокаў. Далейшыя дэталі плана мы раскрыем бліжэй да дня «рэферэндуму».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter