Усе навіны

Выстава татальнай інсталяцыі «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі» беларускага мастака Ігара Цішына

Архіў навін

17 ліпеня ў 15:00 у межах пачатку працы новай пляцоўкі «Музей Вольнай Беларусі» і ў рамках Дзён беларускай культуры адкрыецца выстава беларускага мастака Ігара Цішына


«Дом» тут разумеецца шырока — не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым. Усе фрагменты сцен, інтэр'ераў, самі жыхары гэтай прасторы ўзлятаюць як пасля ўздзеяння тагасветнай сілы або стыхійнага бедства. Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума імгненнямі - узлёту і прызямлення, — націснуць на кнопку пульта «паўза» і затым — «рэверс», калі абломкі абавязкова збіраюцца ў новы Дом.

Калі паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі - то самаразбурэнне блізкае да глабальнай катастрофы, калi самагубства дыктатуры iмкнецца тапiць за сабой i iншых: забіваецца час, забіваецца мінулае, забіваецца будучыня, забіваюцца людзі. Дом разлятаецца ў трэскі, але з вуснаў урада і электарату гаворыцца пра татальную стабільнасць. Гэта можна было б назваць сваеасаблiвай «Стабільнай катастрофай».

«Сёння мы можам толькi канстатаваць, што ягоная пазiцыя з’яўляецца ўнiкальным феноменам у беларуская культурнай прасторы. У творчастцi мастака мы бачым рашучае, разняволенае iгнараванне ўсялякiх умоўнасцяў, тут скрыжоўваюцца iндывiдуальная незалежнасць аўтара i цэлыя пласты нашай калектыўнай памяцi. Творчасць Iгара Цiшына — ня толькi складнiк сучаснага беларускага мастацкага працэсу, але цяпер ужо i важная частка нашай гiстарычнай самаiдэнцiфiкацыi» (Таццяна Кандраценка, часопіс «калекцыя пAРТызана» 2013 г.)

Чакаем вас на дэбютнай выставе Музея Вольнай Беларусі

17.07 — 17.08.2022
«Музей Вольнай Беларусi»
ul. Foksal, 11 Warszawa (google map)


Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter