- Беларусь, калі хоча, то можа браць кітайскія або еўрапейскія крэдыты і ўкладаць у інфраструктуру. Гэта не выклікае ніякага абурэння і недаверу ў Маскве. У нейкай ступені гэта нават выгадна Маскве, калі Беларусь знаходзіць іншыя крыніцы крэдытавання. Расея не павінна ўтрымліваць Беларусь ці нейкія іншыя краіны.
- Няма ніякай супярэчнасці ў тым, што Беларусь будзе супрацоўнічаць з заходнімі або кітайскімі банкамі. Цяпер такая магчымасць зачынілася праз санкцыі, праз палітыку Лукашэнкі і з часам гэта можа легчы на расейскі бюджэт. Пры гэтым многія эксперты вельмі высока ацэньваюць фінансавыя прэферэнцыі, якія Беларусь атрымлівала дзякуючы энергасубсідыям ад Расіі. Яны, як мне здаецца, выкарыстоўваліся нямэтавым чынам.
- Раней у публікацыях я прапаноўваў Расеі перайсці ад субсідый на крэдытны механізм. Крэдыт павінен выдавацца на канкрэтны праект. Новаму ўраду будзе неабходна перайсці на праектнае фінансаванне ў мэтах мадэрнізацыі энергасістэмы, інфраструктуры дарог і іншых напрамкаў, а таксама ў мэтах змяншэння залежнасці ад знешніх партнёраў, як усходніх і заходніх.
«Экспертная среда» - гэта серыя дыскусій з удзелам экспертнай супольнасці для абмеркавання геапалітычнага выбару Беларусі.
Поўнае ўтрыманне першай дыскусіі - у нашым справаздачным матэрыяле па спасылцы.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter