Усе навіны

Змены ў камандзе НАУ

Архіў навін

Уладзімір Астапенка заняў пазіцыю намесніка кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Пашырэнне каманды НАУ


У камандзе НАУ адбываюцца структурныя змены ў рамках рэарганізацыі працы

Пазіцыю намесніка кіраўніка НАУ, адказнага за знешнюю палітыку заняў Уладзімір Астапенка. Пазіцыю адказнага за стратэгічнае планаванне і каардынацыю заняў Валерый Мацкевіч. Да аддзела знешняй палітыкі далучыўся Павел Берцоў, Яўген Малашук працягвае працу ў медыйнай камандзе НАУ пасля выезду з Беларусі. Каардынатар Лена Живоглод выходзіць са складу каманды і засяродзіцца на дзейнасці супольнасці *Сумленныя людзі.

— «Я разам з супольнасцю *Сумленныя людзі засяроджуся на пабудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пры гэтым, як і раней, у НАУ і *Сумленных людзей будзе шмат сумесных праектаў.» — адзначыла Лена Жываглод.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзякуе Лену Живоглод за яе працу з самага заснавання структуры і ўклад у стварэнне і развіццё НАУ. Мы перакананыя, што сумеснымі дзеяннямі мы дасягнем нашай агульнай мэты.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне будзе толькі ўзмацняць сваю дзейнасць па ключавых напрамках стратэгіі: палітычнага, юрыдычнага і эканамічнага ціску на рэжым, а таксама па дасягненню галоўнай мэты — будаўніцтва новай дэмакратычнай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter