Павел Латушка патлумачыў, чаму найлепшым рашэннем дыктатара па прыбыцці ў Сочы будзе не вяртацца ў Беларусь.
Што сказаў кіраўнік НАУ Павел Латушка — коратка:
1. Лукашэнка ўжо не проста нелегітымны узурпатар — ён міжнародны тэрарыст.
2. Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Сочы НАУ адправіла шэраг лістоў аб яго рэальным становішчы спраў. Мэта — прадухіліць верагоднасць здзяйснення любых здзелак з рэжымам Лукашэнкі і атрымання ім знешніх пазык. Сярод адрасатаў: МВФ, фінансавыя рэгулятары FCA і SEC, а таксама члены ўрада Расійскай Федэрацыі.
3. НАУ таксама праінфармавала OFAC (Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША), дзе і кім абслугоўваецца авіяпарк Лукашэнкі. Такім чынам, далейшае абслугоўванне яго самалётаў можа ў бліжэйшы час апынуцца пад вялікім пытаннем.
Больш падрабязна — ў відэазвароце кіраўніка НАУ.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter