Усе навіны

Аб прызнанні Крыма Лукашэнка расейскім

Архіў навін

Прызнанне дыктатарам Крыма — гэта праверка кіраўніцтва Украіны на рашучасць

Лукашэнка публічна дэ-факта і дэ-юрэ прызнаў Крым расейскім. Трактовак, якія б дазвалялі сцвярджаць адваротнае — больш не існуе.

Пытанне толькі ў тым, у якой якасці ён зрабіў гэтую заяву. Дакладней — кім яго лічыць Кіраўніцтва Украіны.

Пазіцыя дэмакратычных сіл — Лукашэнка не прэзідэнт. І ўсе яго заявы і рашэнні неабходна расцэньваць як юрыдычна нікчэмныя. Але не мець наступстваў, у выпадку з прызнаннем Крыма расейскім, яны не могуць — кім бы не лічылі Лукашэнку ва Украіне сёння.

Мы перакананыя:

— Для кіраўніцтва Украіны прыйшоў час заявіць аб афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі.

— Выслаць з Украіны пасла былога прэзідэнта Беларусі, абвясціўшы яго персонай нон-грата.

— Спыніць з Лукашэнкам і яго прадстаўнікамі любое міжнароднае супрацоўніцтва і ўвесці жорсткія эканамічныя санкцыі.

— Падняць пытанне аб выключэнні прадстаўнікоў Лукашэнкі з усіх міжнародных арганізацый, удзельнікам якіх з’яўляецца Украіна.

Крым — Украіна. Беларусь — не Расея. Лукашэнка — не прэзідэнт!

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter