Усе навіны

Не час ладзіць баль на касцях

Архіў навін

Анатоль Котаў, прадстаўнік НАУ і былы генеральны сакратар НАК, даў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат»: пра адмену чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, а таксама пра спартыўную салідарнасць у Беларусі.


1) Пра зацягванне рашэння аб адмене ЧС па хакеі ў Беларусі
Нельга сказаць, што Рэнэ Фазель зацягвае з прыняццем рашэння. Пра тое, што ўсё вырашыцца ў студзені, было вядома яшчэ ў пачатку снежня.

2) Пра пазіцыю скандынаўскіх краін
Зараз пазіцыю аб няўдзеле заявіла Данія — а яна выказвае агульную пазіцыю скандынаўскіх краін. Гэта адзін голас за 4 краіны (Данія, Швецыя, Нарвегія і Фінляндыя) з 16, якія бяруць удзел у чэмпіянаце, і сур’ёзны сігнал Фазелю пра тое, пры якіх умовах ён можа прайсці ў Беларусі.

3) Пра магчымыя фінансавыя фактары, якія ўплываюць на прыняцце рашэння
У мінулым годзе ЧС па хакеі не адбыўся. У гэтым годзе ён таксама пад пагрозай. Міжнародная федэрацыя другі год запар нясе вялікія страты. І яе кіраўніцтва гатовае сябраваць з кожным, хто падставіць плячо. Для іншага боку гэта магчымасць зрабіць сабе рэкламу. Але для Беларусі рэклама з ЧС атрымаецца, мякка кажучы, так сабе.

4) Пра адсутнасць чэмпіянату ў плане спартыўных мерапрыемстваў
Хутчэй за ўсё, у Мінску ведаюць, што рашэнне ўжо прынята. Тым больш, літаральна на днях Рэнэ Фазель выказаўся, што Міжнародная федэрацыя ўжо шукае альтэрнатывы, каб не праводзіць турнір у гэтым годзе ў Мінску.

5) Пра меркаванне некаторых грамадзян, што «свята ўсё-такі патрэбнае»
У Беларусі зараз болей за 170 палітвязняў, заведзена больш за 900 крымінальных справаў, больш за 30 тысяч чалавек адчулі на сабе рэпрэсіі, ёсць забітыя — гэта відавочна не прыдатны час, каб ладзіць баль на касцях.

6) Пра спартыўную салідарнасць
Калі ты не кідаеш, а падтрымліваеш сваіх, нават рэпрэсіўная машына можа даць заднюю. Дзякуючы салідарнасці мы дамагліся, каб Вольгу Мазуронак і Дар’ю Барысевіч вярнулі ў сістэму дзяржаўнай падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў.


Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter