Усе навіны

Паклічце замежныя кампаніі спыніць фінансаваць вайну

Архіў навін

Паклічце замежныя кампаніі спыніць фінансаваць вайну з Украінай і рэжым агрэсара Лукашэнкі


Звяртаемся да беларусаў з просьбай падтрымаць нашу кампанію «Ні цэнта на вайну!»

Нашая мэта — дамагчыся прыпынення дзейнасці замежнага бізнэсу ў Беларусі нароўні з Расеяй, каб пазбавіць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі рэсурсаў для працягу вайны з Украінай і акупацыі Беларусі.

22 сакавіка мы апублікавалі адкрыты ліст да больш чым 90 кампаній з заклікам спыніць фінансавую падтрымку ваенных агрэсараў і часова прыпыніць працу не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. Менавіта гэты зварот мы і просім вас падтрымаць і распаўсюдзіць.

Як дапамагчы?

1. Скапіруйце любы з тэкстаў нiжэй.

Спыніце фінансаванне вайны супраць Украіны! Рэжым Лукашэнкі - гэта сапраўды такі ж агрэсар, як і Расея. Прыпыніце сваю дзейнасць у Беларусі, як вы ўжо зрабілі ў Расіі. https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

ПЛАЦIЦЬ ПАДАТКІ Ў БЕЛАРУСІ = ДАПАМОГА РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ! Марыянетачны ўрад Лукашэнкі - гэта агрэсар, які кантралюецца Крамлём. Перастаньце фінансаваць яго! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

Падтрымайце барацьбу Украіны з агрэсіяй Пуціна і Лукашэнкі — прыпыніце свой бізнэс і ў Беларусі! Ні цэнта за вайну супраць Украіны! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

Прыемна ведаць, што вы пакінулі расійскі рынак! Тым не менш, пакідаючы Расію, але застаючыся ў Беларусі, ваша кампанія пакідае агрэсарам шчыліну. Яны ўсё яшчэ могуць выкарыстоўваць вашыя падаткі на вайну. Лукашэнка таксама агрэсар, і ён знаходзіцца пад кантролем Пуціна! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

Лукашэнка — саўдзельнік Пуціна ў вайне супраць Украіны. Вы сышлі з расейскага рынку, але працягваеце плаціць Лукашэнку ў Беларусі. Перастаньце мець справу з абодвума забойцамі! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

Беларусь акупаваная Расеяй, марыянэткавая ўлада Лукашэнкі - гэта агрэсар, які кантралюецца Расеяй, беларускі рынак — гэта расейскі афшор. Няма сродкаў на Лукашэнку = няма сродкаў на Пуціна = няма сродкаў на вайну супраць Украіны! https://www.youtube.com/watch?v=fcYhxRziFRw

2. Размясціце яго ў каментарыях у брэндах са спісу: спасылка на спіс.

Спынім фінансаванне вайны і акупацыі разам!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter