Усе навіны

Чым «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» ад ЗША пагражае Расіі, калі яна працягне падтрымліваць Лукашэнку

Архіў навін

Мы бачым, што Крэмль ужо каторы месяц кажа, што палітычны крызіс — гэта ўнутраныя справы Беларусі, а любое ўмяшанне недапушчальнае. Праўда, пад гэтыя ж словы Масква выдае крэдытныя грошы рэжыму, адпраўляе ў Мінск сваіх прапагандыстаў і палохае рэзервам сілавікоў.

Да таго ж, няяснай застаецца сутнасць дамоўленасцяў Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы, пра якія згадваў Лаўроў у Мінску. Па размовах з кулуараў, прадметам гандлю была незалежнасць Беларусі.

Што пра гэта думаюць ЗША?


У «Акце аб дэмакратыі ў Беларусі» пытанню ўмяшання Расіі надаецца шмат увагі. На думку Кангрэсу ЗША, дзеянні рэжыму Лукашэнкі падрываюць незалежнасць нашай краіны.

ЗША падтрымліваюць суверэнітэт Беларусі. Амерыка заклапочаная магчымым далучэннем краіны да Расіі напрамую або праз так званую Саюзную дзяржаву.

Кангрэс ЗША даручыў ураду на працягу 120 дзён падрыхтаваць спецыяльны даклад пра пагрозы незалежнасці Беларусі:

• аналіз дзеянняў Расіі для ўзмацнення кантролю над Беларусьсю;
• спіс беларускіх прадпрыемстваў, якім пагражае купля расейскімі кампаніямі на нярынкавых умовах на фоне крызісу;
• перспектывы ўзмацнення расійскай ваеннай прысутнасці;
• апісанне метадаў расейскай прапаганды і іншага інфармацыйнага ўплыву, накіраванага на дыскрэдытацыю нацыянальных сымбаляў і падрыву беларускай культуры, гісторыі і мовы;
• спіс грамадзян і дзяржустаноў Расіі, якія былі ўцягнутыя ў рэпрэсіі супраць мірных пратэстуючых і незалежных СМІ Беларусі.

Чым ўмяшанне ў справы Беларусі можа пагражаць Расеі?


1) Блакаваннем актываў, што знаходзяцца пад кантролем ЗША, і якія належаць службовым асобам так званай Саюзнай дзяржавы ці іншым асобам, якія замяшаныя ў фальсіфікацыях, рэпрэсіях падчас і пасля выбараў у Беларусі.

2) Візавымі абмежаваннямі супраць службовых асобаў так званай Саюзнай дзяржавы (незалежна ад іх грамадзянства) і грамадзян Расіі, якія актыўна ўдзельнічалі ў парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіях.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter