Распачынаюць маштабны фэст дыскусійная студыя па актуальных пытаннях: «Рабочыя — рухавік беларускіх пераменаў», «Культура мацней за дыктатуру» i «Беларусь-2021. Палітычны погляд». Дыскусіі працягнуцца на другі дзень фэсту.
У праграме фэсту — канцэртныя выступы выканаўцаў і калектываў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за падзей мінулага году, аўтарскія сустрэчы з пісьменнікамі, фотавыставы, паказы кароткаметражных фільмаў пра беларускія пратэсты у Беларусі, лекцыі па беларускай традыцыйнай культуры і многае іншае.
Фестываль Tutaka падтрыманы Офісам Святланы Ціханоўскай і іншымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Сведчанне салідарнасці з беларусамі - ганаровы патранат фестывалю Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, фінансавая і арганізацыйная падтрымка фэсту кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства і мэрыі Беластоку.
Усе дыскусіі, сустрэчы і канцэртныя выступы на галоўнай сцэне фестывалю будуць паказаны на YouTube-канале фонду Tutaka
Падрабязнасці на фестывальным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter