У адказе прадстаўнік партыі Ховард Сандвік паведамляе, што Ліберальная партыя ўжо падняла беларускае пытанне ў гутарцы з кіраўніком міжнароднага камітэта партыі і членам партыі, які працуе ў камітэце па замежных справах у нарвежскім парламенце.
— Мы працягнем уважліва сачыць за развіццём падзей у Беларусі і падтрымліваць дыялог як з адпаведнымі міністэрствамі Нарвегіі, так і з самой Yara, — гаворыцца ў лісце.
Нагадаем, што нядаўна НАУ перадала кіраўніцтву Yara петыцыю з 83,5 тысяч подпісаў беларусаў з усяго свету, якія заклікаюць разарваць кантракт з «Беларуськаліем» і не заключаць новых пагадненняў, пакуль у краіне не спыняцца рэпрэсіі.

Таксама працягваюцца акцыі беларускай дыяспары каля нарвежскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Так, на днях беларусы Літвы выходзілі да нарвежскага пасольства ў Вільні, а беларусы Вялікабрытаніі выйшлі на пікет каля пасольства Нарвегіі ў Лондане. Прадстаўнікі дыяспары перадалі адкрыты ліст страйкаму «Беларуськалія» да дырэктара Yara, копію петыцыі і справаздачу Amnesty International па парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Дыяспара Вялікабрытаніі заклікае беларусаў усіх краін выходзіць на пікеты да пасольстваў Нарвегіі і прасіць сустрэчы з пасламі для шырокага інфармавання нарвежцаў пра бягучую сітуацыю на «Беларуськаліі» і ў Беларусі ў цэлым.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter