Усе навіны

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з пасламі ЕС і МЗС Польшчы

Папярэднія навіны

На сустрэчы Павел Латушка прадставіў аналіз унутрыпалітычнай і рэгіянальнай сітуацыі вакол Беларусі і агучыў стратэгію для дэмсілаў Беларусі, прапанаваную НАУ, на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву на знешнім кірунку.

У якасці найважнейшых задач на знешнім кірунку былі агучаныя:

— непрызнанне дэмакратычнымі краінамі Лукашэнкі і яго ўрада;
— прызнанне рэжыму Лукашэнкі злачынным і тэрарыстычным;
— нарошчванне санкцыйнага ціску;
— супрацьдзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі, страты суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

Павел Латушка падчас выступу падкрэсліў, што дэмсілы Беларусі зыходзяць з важнасці прасоўвання ў ЕЗ адзінага падыходу «No way back for Lukashenka» і поўнай міжнароднай ізаляцыі рэжыму.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter