Усе навіны

Інфармацыйная праца каманды НАУ

Архіў навін

Адказнасць за акты агрэсіі супраць Украіны ляжыць на Лукашэнке


У рамках антываеннага руху Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ актыўна даводзяць замежным СМІ пазіцыю аб неабходнасці падзяліць дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які ажыццяўляе агрэсію супраць Украіны і беларускага грамадства, з беларусамі, якія не падтрымліваюць ваенныя злачынствы рэжыму. Уся адказнасць за прыняцце рашэнняў ляжыць на дыктатары Лукашэнке, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, а таксама на яго саўдзельніках, якія ўчыняюць міжнародныя крымінальныя злачынствы.

Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ за апошнія дні далі інтэрв'ю наступным замежным і беларускім СМІ: Украіна 24, 1+1, Washington post, Rzeczpospolita, Радыё Рацыя, Белсат, Маланка, Polsat news, «Папулярная палітыка», Nexta, БГМ, Рэальная Беларусь і многія іншыя.

Важна не дапусціць пазбягання Лукашэнкі адказнасці за здзяйсняныя злачынствы, а таксама прымяніць сіметрычныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі за акт агрэсіі супраць Украіны.

Асобная ўвага падчас інтэрв'ю надаецца важнасці садзейнічання беларусам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі як на тэрыторыі Украіны, так і краін Еўрапейскага звяза.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter