Усе навіны

Кампанія «Народная Канстытуцыя»: расказваем, чаму ўдзельнічаць у ёй – бяспечна

Архіў навін

Кожны паўналетні грамадзянін Беларусі можа далучыцца да кампаніі «Народная Канстытуцыя», каб дапамагчы ў стварэнні і вынясенні на рэферэндум праекта Асноўнага Закона, які будзе працаваць на карысць народа, а не рэжыму. Тлумачым, чаму гэта бяспечна.

1) Платформа *Сумленны выбар, на якой і праходзіць кампанія «Народная Канстытуцыя», грунтуецца на воблачнай інфраструктуры Amazon Web Services, якая адпавядае высокім стандартам ІТ-бяспекі. Яе код і ўсе дадзеныя фізічна знаходзяцца за межамі Беларусі.

2) Усе дадзеныя, якія збірае платформа, захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе па надзейным алгарытме AES-256. Дадзеныя выкарыстоўваюцца толькі для працы сістэмы і ні ў якім выглядзе не перадаюцца трэцім асобам.

3) Бот запытвае толькі мінімальны набор персанальнай інфармацыі, неабходны для функцыянавання платформы і забеспячэння сумленнасці галасавання:

-Нумар тэлефона, запытаны пры рэгістрацыі ў Telegram і Viber — толькі для праверкі прыналежнасці беларускаму аператару сувязі і забеспячэння ўнікальнасці карыстальнікаў. Пры гэтым сістэма захоўвае не нумар тэлефона, а толькі абязлічаны ідэнтыфікатар, аднавіць з якога нумар немагчыма.

-Ідэнтыфікатар карыстальніка Telegram або Viber — для таго, каб бот мог адпраўляць вам паведамленні; захоўваецца з прымяненнем дадатковага ўзроўню шыфравання.

-Для праверкі беларускага грамадзянства ў карыстальнікаў з не беларускім нумарам тэлефона таксама запытваецца фота апошняй старонкі пашпарта (пры жаданні нумар і серыю, а таксама ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта можна схаваць). Яно не захоўваецца ў сістэме, перасылаецца толькі аднаму мадэратару і аўтаматычна выдаляецца з гісторыі перапіскі мадэратара адразу пасля верыфікацыі.

4) Галасы, аддадзеныя на платформе падчас народных галасаванняў, не прывязваюцца да карыстальніка і з’яўляюцца цалкам ананімнымі. Ваш голас выкарыстоўваецца выключна для падліку вынікаў.

Рэгіструйцеся на платформе *Сумленны выбар — і ўсе разам мы будзем дамагацца прыняцця той Канстытуцыі, якую заслугоўваем!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter