Усе навіны

Як грамадзяне Новай Беларусі змогуць удзельнічаць у працы праваахоўных органаў

Архіў навін

Дзве самыя важныя формы ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў дзейнасці праваахоўных органаў і паліцыі — гэта нагляд і дапамога.


Цяпер у Беларусі гэтыя формы ўдзелу не працуюць. Фармальна існуе грамадская камісія пры МУС, але фактычна гэты орган не з’яўляецца грамадскім і не працуе.

Прынцыпы ўдзелу грамадства ў рабоце органаў унутраных спраў:

1. Супрацоўніцтва. Грамадства і паліцыя не супрацьстаяць адзно аднаму, а дапамагаюць, ставячы інтарэсы краіны вышэй асабістых амбіцый. Мэта — дапамагчы, а не пакараць.

2. Незалежнасць. Важна, каб органы грамадскага нагляду і дапамогі былі незалежныя: ад саміх праваахоўных органаў, палітычных структур і іншых зацікаўленых бакоў.

3. Адкрытасць і празрыстасць. Органы нагляду павінны рэгулярна выпускаць публічныя справаздачы, каб дамагчыся павагі і даверу з боку грамадства. Справаздачы дапамогуць грамадзянам ацаніць як эфектыўнасць нагляду, так і рэальную сітуацыю ў сілавых структурах. Усе знойдзеныя недахопы і рэкамендацыі, а таксама пісьмовыя адказы нагляднага органа павінны быць апублікаваныя ў агульным доступе.

4. Выразныя мяжы. Грамадзянскія арганізацыі павінны разумець, што ёсць тэрыторыя, дзе іх удзел у праваахоўнай дзейнасці карысны (напрыклад, разгляд скаргаў на працу паліцыі сумесна з начальнікам паліцыі), а дзе ёсць закрытыя вобласці (напрыклад, рэжымна-сакрэтная дзейнасць).

5. Доступ да інфармацыі і памяшканняў у межах паўнамоцтваў. Напрыклад, бесперашкодны доступ ва ўсе будынкі РУУС, СІЗА і аб’екты пенітэнцыярнай сістэмы ў любы час сутак, права агляду камер і месцаў ізаляцыі, доступ да матэрыялаў праверак і прынятых паводле іх рашэнняў.

6. Грамадскі орган можа мець дарадчае права. Напрыклад, ён можа рэкамендаваць пракурору аднавіць праверку па няякасна разгледжаным матэрыяле. Як і права прымаць рашэнне: напрыклад, грамадская рэкрутынгавая камісія можа адмовіць суіскальніку ў прыёме на службу ў паліцыі.

Органы грамадскага нагляду і дапамогі паліцыі, што зарэкамендавалі сябе ў розных краінах

• Праваабарончыя арганізацыі.
• Камісіі супраць катаванняў і жорсткага абыходжання.
• Камісіі выбарнікаў, якія назначаюць шэфаў паліцыі.
• Незалежныя наглядныя грамадскія калегіі.
• Незалежныя калегіі па разглядзе скаргаў грамадзян на дзеянні супрацоўнікаў паліцыі.
• Грамадскія камісіі, якія прымаюць удзел у адборы кадраў для праваахоўных органаў.
• Арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў вышуку зніклых без вестак (Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» у Беларусі).
• Арганізацыі, якія аказваюць псіхалагічную і іншую дапамогу ахвярам злачынстваў і іх сем’ям.
• Арганізацыі, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу сем’ям асуджаных.
• Валанцёры ў паліцэйскіх участках (студэнты і грамадзяне розных прафесій, якія выдзяляюць некалькі гадзін у тыдзень для дапамогі паліцыі).

Як можа працаваць грамадскі нагляд. Прыклад

З’яўляецца непацверджаная інфармацыя, што ў адной з турмаў Беларусі аднавіліся катаванні. Члены камісіі апытваюць крыніцу інфармацыі, фіксуючы падрабязнасці і забяспечваючы ананімнасць па запыце. Члены камісіі супраць катаванняў і жорсткага абыходжання выязджаюць на месца, дзе ім забяспечаны бесперашкодны доступ і права азнаямлення з дакументамі. У турме праводзяцца розныя мерапрыемствы: візуальны агляд і інспекцыя памяшканняў, апытанне зняволеных, апытанне супрацоўнікаў, агляд зняволеных у медыцынскай частцы ўстановы, азнаямленне з медыцынскімі дакументамі, азнаямленне з запісамі відэакамер і гэтак далей.

У залежнасці ад сітуацыі члены камісіі могуць выклікаць следчую групу (калі ёсць падставы меркаваць, што адбылося/здзяйсняецца злачынства) або апублікаваць справаздачу, на якую павінны будуць адрэагаваць кампетэнтныя органы.

Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца як на валанцёрскіх пачатках, так і на платнай аснове.

Удзел грамадзянскай супольнасці ў працы сілавых структур крытычна неабходны, каб Беларусь перастала быць паліцэйскай дзяржавай.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter