Рашэнне — гэта новыя сумленныя выбары
Лідэры G7 — нефармальнага аб’яднання ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі і Японіі - па выніках трохдзённага саміту заклікалі правесці свабодныя і справядлівыя выбары прэзідэнта ў Беларусі. Таксама лідэры заклікалі ўступіць у змястоўны дыялог з усімі пластамі грамадства і выканаць рэкамендацыі, атрыманыя ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.
Краіны G7 будуць супрацоўнічаць па справе аб вымушанай пасадцы самалёта Ryanair і выкраданні Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у інцыдэнце.
НАТА, у сваю чаргу, падтрымлівае міжнароднае расследавання захопу самалёта з блогерам і яго дзяўчынай на борце і заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць усіх палітвязьняў. Удзельнікі саміту НАТА адзначылі, што ў іх інтарэсах — дэмакратычная, суверэнная і стабільная Беларусь.
Народнае антыкрызіснае кіраванне падтрымлівае заявы G7 і НАТА. Гэта сігнал аб тым, што сітуацыя ў Беларусі перарасла ў поўнамаштабны крызіс. Рэжым Лукашэнкі ўяўляе пагрозу не толькі беларусам, але і рэгіянальнай бяспекі. Гэта не можа заставацца па-за ўвагай і рэакцыі сусветнай супольнасці. Аб’ектыўнае расследаванне ўсіх злачынстваў, уключаючы акт паветранага пірацтва, вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гвалту і правядзенне новых сумленных выбараў - гэта роўна тое, чаго мы ўсе дамагаемся які месяц.
І толькі гэта здольна папярэдзіць пагрозу рэгіянальнай бяспекі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter