«Лозунг „Ніхто не забыты, нішто не забыта“, што тычыцца часоў вайны, вельмі сугучны са слоганам „Не забудземся, не прабачым“ пра злачынствы рэжыму». Уладзімір Астапенка, адказны ў НАУ за шматбаковую дыпламатыю, — у эфіры Fox News
- Беларусы працягваюць пратэставаць па-партызанску. У нас наогул глыбокія партызанскія традыцыі з часоў Другой сусветнай вайны. Кожны вечар і раніцу ў розных раёнах Мінска і іншых гарадоў можна сустрэць беларусаў, якія пратэстуюць супраць нелегітымнага рэжыму. Так, рэпрэсіі нарастаюць, яны пужаюць, але пратэст працягваецца.
- Нелегітымная ўлада карае беларусаў па абсурдных справах. У гэта цяжка паверыць, але гэта рэальнае жыццё ў Беларусі цяпер: дзяўчына была затрыманая за белыя шкарпэткі з чырвонай палоскай, хлопца затрымалі за бел-чырвона-белую скрынку ад тэлевізара.
- Рэжым Лукашэнкі, па сутнасці, вядзе вайну супраць беларускага народу. Можна правесці шмат паралеляў паміж нелегітымнай уладай Беларусі і фашыстамі. Адзін са слоганаў беларускага пратэсту — «Не забудземся, не прабачым!» — падыходзіць і для злачынстваў часоў вайны, і для злачынстваў рэжыму.
- Вядома, дыктатар не хоча аддаваць уладу — гэта значыць, што яго трэба прымушаць да гэтага. Прымус — гэта рост унутранага і знешняга ціску. Знешнія палітычны і эканамічны ціск, санкцыі патрэбныя для таго, каб прымусіць Лукашэнку сысці.
Матэрыял Fox News
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter