Усе навіны

Пазіцыя Швейцарыі не вытрымлівае ніякай крытыкі

Архіў навін

Прэс-сакратар і дарадца па знешняй палітыцы НАУ Арцём Брухан: "Пазіцыя Швейцарыі не вытрымлівае ніякай крытыкі"


— Пазоў адваката Томаша Вілінскага супраць Лукашэнкі ў Міжнародны суд у Гаазе па факце катаванняў і забойстваў мірных пратэстоўцаў - гэта прэцэдэнт.

— Пакет дакументаў, які ўжо цяпер складае больш за 40 000 старонак, будзе папаўняцца, і пракурор у любы момант можа распачаць крымінальную справу, што стварае ціск на рэжым і павышае яго таксічнасць.

— Нягледзячы на тое, што Беларусь не падпісала Рымскі статут, усе матэрыялы справы будуць рана ці позна выкарыстаныя для прыцягнення да адказнасці вінаватых.

— У дэмакратычных краінах нічога не вырашаецца па пстрычцы пальцаў і прававыя працэдуры патрабуюць часу. Акрамя таго, гэта пытанне палітычнага ціску і зацікаўленасці заходніх партнёраў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter