Усе навіны

НАУ прапаноўвае ЕС узмацніць санкцыі

Архіў навін

Патрэбныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў, датычных да фальсіфікацыі і гвалту, а таксама эканамічныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.


Член Прэзідыума КР, кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказныя за знешнюю палітыку ў НАУ Уладзімір Астапенка і Анатоль Котаў правялі сустрэчы з высокімі прадстаўнікамі МЗС Аўстрыі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Эстоніі, Еўрапарламента і Еўракамісіі, якім таксама накіраваныя адпаведныя звароты па пытанні пашырэння санкцый у дачыненні да асобаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі ў Беларусі.

Адначасова прадстаўлена прапанова аб стварэнні Місіі высокага ўзроўню з удзелам прадстаўнікоў ЕС і Расіі, якая б садзейнічала вырашэнню крызісу ў і вакол Беларусі.
У той жа час, у сувязі з гвалтам, які не спыняецца ў Беларусі, адмовай уладаў пачаць рэальны дыялог з грамадствам, у адпаведнасці з рэкамендацыямі дакладу АБСЕ ў межах «Маскоўскага механізму» ўнесены прапановы:

Прапановы НАУ для краін ЕС


1. Істотна пашырыць санкцыйных спіс, куды ўключыць датычных да фальсіфікацыі выбараў, рэпрэсій грамадзян, гвалту і ўжывання катаванняў супраць мірных грамадзян такіх, як сябры выбарчых камісій, чыноўнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі беларускіх СМІ, суддзі, следчыя, пракуроры, сілавікі. Менавіта іх дзеянні вядуць да гуманітарнага крызісу ў краіне, які паглыбляецца.

Адзначана, што прадстаўнікі дэмакратычнага руху Беларусі будуць і ў далейшым прапаноўваць пашырэнне спісаў па меры іх складання.

2. Увесці санкцыі ў дачыненні да асоб і кампаній, якія фінансуюць дзейнасць рэжыму.

3. Увесці эмбарга на экспарт / імпарт ўзбраенняў.

4. Увесці мараторый на прадастаўленне фінансавай дапамогі рэжыму, за выключэннем праектаў гуманітарнай накіраванасці (напрыклад, барацьба з COVID-19).

5. Звярнуцца ў міжнародныя фінансавыя інстытуты, такія як Сусветны банк, МВФ, МФК, ЕФСР, ЕБРР, ЕІБ (Еўрапейскі інвестыцыйны банк), NIB (Паўночны інвестыцыйны банк), EDB (Еўразійскі банк развіцця) і AIIB (Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый), з мэтай накладання часовага мараторыя на любыя пазыкі, крэдытныя гарантыі, страхаванне, фінансаванне, рэфінансаванне ці іншую фінансавую дапамогу, за выключэннем праектаў гуманітарнай накіраванасці (напрыклад, барацьба з COVID-19).

6. Рэкамендаваць кампаніям, зарэгістраваным у дадзеных краінах, прыпыніць любое гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі.

7. Прыступіць да стварэння незалежнага міжнароднага механізму па расследаванні парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

8. Прыняць сумесную рэзалюцыю па падтрымцы крымінальнага пераследу ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да гвалту ў Беларусі, незалежна ад іх месца знаходжання.

9. Еўрапейскім дзяржавам і міжнародным інстытутам прапанавана разгледзець прымяненне і іншых санкцый у дачыненні да антынароднага рэжыму.

Больш за тое, ва ўсіх краінах ЕС беларуская дыяспара актыўна ўключылася ў працу па паэтапным давядзенні ўрадавым інстытутам улады і шырокай грамадскасці, СМІ пра неабходнасць прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у катаваннях і рэпрэсіях і фінансаванні дыктатарскага рэжыму.

Эфектыўнасць санкцый безумоўная


У 2011−2012 гадах дзякуючы ўвядзенню санкцый з боку іншых дзяржаў улада вымушана была вызваліць палітвязняў Саннікава, Статкевіча, Бяляцкага.

Сёння надышла сітуацыя, калі правы і свабоды грамадзян парушаюцца настолькі масава і жорстка, што цэлыя раёны горада абясточваюць, іх жыхароў тэрарызуюць за нацыянальную сімволіку, а беларускамоўнае насельніцтва атрымлівае «пазнакі» і «асаблівае» стаўленне ад сілавікоў, усё гэта прывяло да таго, што наша грамадства саспела і гатова, каб санкцыйная палітыка іншых дзяржаў свету была максімальна шырокай.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter