Дэбаты Латушкі і Васкрасенскага
Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў дэбаты з Юрыем Васкрасенскім, адным з стваральнікаў Канстытуцыі Лукашэнкі, і звярнуўся да беларусаў па выніках дэбатаў.
Колькі яшчэ Лукашэнка збіраецца правіць пасля рэферэндума, і што такое «скарэктаваная дэмакратыя Беларусі» на думку прадстаўнікоў рэжыма? Глядзіце ў відэа.
Сёння мы павінныя даць сабе адказ: ці хочам мы далей жыць пад прыгнётам дыктатара Лукашэнкі? Жыць у краіне, у якой ня будуць выконвацца нашыя правы? Краіне, у якой ня будзе незалежных СМІ, грамадзянскіх ініцыятываў, фондаў, палітычных партый? Краіне, у якой усё будзе вырашаць адзін чалавек — а мы будзем пазбаўленыя права голасу?
Ці ўсё ж такі мы абяром другі варыянт: самі пабудуем новую краіну.
Адным з важных інструментаў такога будаўніцтва з’яўляецца Асноўны закон — Канстытуцыя.
Менавіта таму гэтак важна ўзяць удзел у яе распрацоўцы. Мы павінны вызначыць, ці хочам мы мець у Новай Беларусі дыктатуру? Альбо мы хочам пабудаваць парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку? Дзе будуць партыі, дзе грамадзяне будуць уплываць на фарміраванне парламента і ўрада. Калі будуць забяспечаныя змяняльнасць улады, сапраўднае падзяленне ўлад. Калі менавіта ад вашага голасу будзе залежыць будучыня.
Нашыя сэрцы патрабуюць перамен? Якіх? Нам трэба прыкласці намаганні і зафіксаваць свае патрабаванні ў Канстытуцыі. Наперадзе нас зноўку чакаюць выбары. Бо рэферэндум — гэта выбары.
А «Народная Канстытуцыя» — гэта наш кандыдат. Мы разам касуем дыктатуру
Што можа зрабіць кожны з нас?
1) Далучайцеся да кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сіл «Народная Канстытуцыя» на сайце Narodnaja.com
2) Удзельнічайце ў паартыкульных абмеркаваннях праекта Канстытуцыі Новой Беларусі ды прапаноўвайце ўласнае бачанне перамен на сайце Kanstytucyja.online
3) Рэгіструйцеся ў нашых чат-ботах і дасылайце рэжыму патрабаванні вынесці наш праект Канстытуцыі на рэферэндум:
Поўную версію дэбатаў і падагульняючы зварот глядзіце на YouTube-канале Паўла Латушкі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter