Што гэта значыць і ці варта панікаваць?
Тэхнічна гэта азначае, што пачынаючы з 23 жніўня на рахунках у Дэпартаменце SDR кожнай краіны-члена МВФ адбудзецца папаўненне на суму выдзеленых квот. Папаўненне адбудзецца і на рахунку Беларусі, і на рахунках Венесуэлы, Афганістана і М’янмы.
Нагадаем таксама, што рашэнне было прынята яшчэ 2 жніўня, а размеркаванне SDR адбываецца сярод усіх краін-удзельніц МВФ у адпаведнасці з яго статутам. А 23 жніўня рашэнне проста ўступіла ў сілу.
Ок, і што цяпер?
Самімі сродкамі SDR любая краіна, у тым ліку Беларусь, зможа скарыстацца толькі ў тым выпадку, калі пачне транзакцыі іх абмену. Для блакавання такога абмену ёсць два шляхі:
1) Першы— дачакацца канчатковага рашэння МВФ у пытанні непрызнання рэжыму Лукашэнка і яго прадстаўнікоў у МВФ.
Гэта рашэнне можа быць прынята ў любы момант, у тым ліку і пасля 23 жніўня. І мы працягваем працу ў гэтым кірунку.
2) Другі -наш «План Б» аб уключэнні Нацбанка і Мінфіна Беларусі ў санкцыйныя спісы. Гэты план ўжо задзейнічаны.
І мы заклікаем усе дэмакратычныя сілы і дыяспары беларусаў па ўсім свеце падпісаць сумесны ліст да МЗС-аў усіх краін-саюзнікаў, Дзярждэпартаменту ЗША, а таксама членаў Савета кіраўнікоў МВФ.
✅ Спасылка на шаблон ліста
Не панікуем! У нас усё атрымаецца!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter