Удзельнікі НАУ сустрэліся з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам, пастаянным прадстаўніком ЕЗ у Беларусі Дзіркам Шубелем, прызначаным паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім і прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Польшчы Крысцін Гоер. Павел Латушка даў інтэрв'ю канадскаму CBC Canadian, польскаму TVN 24, нямецкаму Deutsche Welle, а таксама шэрагу беларускіх, французскіх і ўкраінскіх СМІ.
Прадстаўнікі ЕЗ і ЗША выказалі поўную падтрымку дэмакратычным сілам і беларускаму грамадству ў далейшым руху па захаванні незалежнасці і дэмакратычнаму развіццю Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter