«Мы заклікаем падтрымаць нашу заяву аб недапушчальнасці дзеянняў, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі». НАУ звярнулася да ўсіх грамадзян Беларусі, беларускай дыяспары і міжнароднай супольнасці
Падзеі ў Беларусі, шэраг правакацый, арганізаваных нелегітымнай уладай, сведчаць пра тое, што Лукашэнка мэтанакіравана працягвае падрываць суверэнітэт Беларусі. З гэтым можа быць напрамую звязаны візіт Лукашэнкі ў Маскву 22 красавіка 2021, а таксама дэкрэт, які рыхтуецца. Дзеля ўтрыманьня ўлады Лукашэнка можа пайсці на што заўгодна, у тым ліку і на падпісанне сакрэтных дарожных карт, і на размяшчэнне дадатковых вайсковых аб’ектаў РФ на тэрыторыі Беларусі.
Усё гэта будзе азначаць толькі адно — падрыў суверэнітэту Беларусі і ўзмацненне напружанасці ў пытаннях бяспекі ўсходнееўрапейскага рэгіёну ў цэлым.
У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх беларусаў выказаць пратэст супраць дзеянняў нелегітымнай улады, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter