Мы, беларусы, вольны народ! Так, наш шлях складаны. Так, кожны з нас страцiў нешта на гэтым шляху, хтосьцi — нават жыццё. I менавiта таму мы не маем анiякага права сысцi з гэтага шляха.
Гэты Дзень Волi — напэўна, першы, якi адзначае так шмат беларусаў. Мы ўпэўненыя, што роўна праз год мы сустрэнем гэтае свята ў Вольнай Беларусi, Новай Беларусi. I мы будзем святкаваць па ўсёй краiне, разам, Дзень нашай Волi!
А зараз мы павiнны разам зрабiць усё магчымае дзеля гэтага — i мы зробiм. Сёння гэта — шпацыр па галоўных вулiцах нашых з вамi гарадоў. Мы пачынаем пратэстную Вясну-2021.
Жыве Беларусь!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter