Усе навіны

Міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі

Папярэднія навіны

Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка пра міжнародную ізаляцыю рэжыма Лукашэнкі


en   ru


Як вы ацэньваеце рэзалюцыю Еўрапарламента па Беларусі?

Рэзалюцыя Еўрапарламента па падзеях у Беларусі, на мой погляд, з’яўляецца вельмі істотным дакументам.

Мы ведаем, што Еўрапейскі парламент абіраецца ўсім насельніцтвам Еўропы, і дэпутаты Еўрапейскага парламента прадстаўляюць практычна ўсе еўрапейскія галоўныя партыі, і таму іх меркаванне, па сутнасці, зʼяўляецца меркаваннем народаў Еўропы.

У гэтай рэзалюцыі Парламент чарговы раз сцвярджае, што рэжым Лукашэнкі зʼяўляецца нелегітымным і што еўрапейскія краіны павінны зрабіць усё магчымае, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. Рэзалюцыя таксама вітае стварэнне Абʼяднанага Пераходнага Кабінету Беларусі ў дадатак да існуючай Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заклікае ўсе краіны Еўропы наладзіць узаемадзеянне з гэтымі структурамі для таго, каб дамагчыся мэтаў, якія стаяць перад беларусамі.

Відавочна, што Еўрапарламент не пакідае па-за сваёй увагай пытання аховы правоў чалавека і прыцягнення да адказнасці ўсіх тых, хто парушаў гэтыя правы сістэматычна і масава ў Беларусі. Таму Еўрапарламент падтрымлівае ініцыятывы па стварэнні спецыяльных міжнародных трыбуналаў для таго, каб злачынцы былі прыцягнуты да адказнасці.

Ці змянілася пазіцыя еўрапейскіх палітыкаў у адносінах да Лукашэнкі?

Нам зразумела, і гэта становіцца відавочным для ўсіх зацікаўленых бакоў, што з Лукашэнкам няма аб чым гаварыць сёння, таму што ён працягвае рэпрэсіі супраць беларускага народу і ўдзел нашай краіны ў вайне супраць Украіны.

Мы будзем працягваць свае намаганні па ўзмацненні ціску на рэжым, падтрыманні пратэснай актыўнасці беларусаў, узмацненні кааліцыі тых, хто змагаецца за дэмакратычныя змены ў Беларусі. Будзем гэта рабіць на фоне базавага тэзіса аб тым, што за злачынным, тэрарыстычным рэжымам перамовы ніхто весці не будзе.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter