Усе навіны

МЗС Беларусі прапанаваў амбасадару Францыі ў Менску пакінуць краіну

Актуальныя навіны

МЗС Беларусі прапанаваў амбасадару Францыі ў Менску пакінуць краіну. А раней тэрмінова адклікаў з Парыжа беларускага амбасадара


Паводле інфармацыі, атрыманай НАУ з некалькіх не звязаных паміж сабой крыніц у МЗС Беларусі, амбасадар Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка быў нечакана адкліканы ў Менск. Афіцыйная прычына — нібыта службовая камандзіроўка.

Але рэальная прычына, па нашай інфармацыі, іншая. Справа ў тым, што МЗС Беларусі ініцыятыўна прапанаваў амбасадару Францыі ў Беларусі Нікаля Дзюіку пакінуць Беларусь не пазней за 18 кастрычніка. Гэта звязана з тым, што Францыя па-ранейшаму не згодная, каб амбасадар уручаў даверчыя граматы грамадзяніну Аляксандру Лукашэнку.

На думку Паўла Латушкі, кіраўніка НАУ і былога амбасадара Беларусі ў Францыі, высылкай французскага амбасадара беларускі бок спрабуе націснуць на ўлады Францыі, каб дамагчыся прызнання Лукашэнкі. Гэта з’яўляецца, з пункту гледжання дэмакратычных сіл і большасці беларусаў, абсалютна недапушчальным.

Павел Латушка падкрэсліў, што дэмакратычныя сілы Беларусі ўдзячныя афіцыйнаму Парыжу за выразную і паслядоўную пазіцыю ў пытанні непрызнання Аляксандра Лукашэнкі і падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter