Галоўнай тэмай сустрэчы было Блакаванне выкарыстання спецыяльных правоў запазычання (СДР) МВФ для нелегітымнага рэжыму ў Беларусі з дапамогай двух інструментаў:
1. Непрызнання Лукашэнкі ў якасці кіраўніка краіны, а таксама яго ўрада;
2. Увядзення санкцый супраць Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў Беларусі.
Пасол перадасць зварот НАУ на адрас міністра замежных спраў Канады і міністра фінансаў Канады.
Пасол Канады ў Беларусі пацвердзіла прынцыповую пазіцыю ўрада Канады аказваць падтрымку беларускаму народу ў адстойванні правоў і свабод.
Таксама Павел Латушка перадаў амбасадару адкрыты зварот у ЮНЕСКА аб рэпрэсіях у сферы культуры ў Беларусі і глыбокім гуманітарным крызісе.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter