Народнае Антыкрызіснае Упраўленне аб’яўляе пра запуск дыпламатычнага адукацыйнага курса Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта ў рамках паслядыпломнай адукацыі. Праграма дапаможа сфарміраваць асновы для кадравага рэзерву Новай Беларусі.
— Відавочна, што пасля падзення рэжыму ў краіне павінна адбыцца поўная замена старой гвардыі Лукашэнкі на маладых прафесіяналаў дзяржаўнага кіравання. Таму рыхтаваць кадравы склад Новай Беларусі трэба пачынаць ужо зараз. Мы гатовыя да супрацоўніцтва з універсітэтамі Расіі і любых іншых краін, гатовых нас падтрымаць, — кажа Алена Жываглод, каардынатарка НАУ. Дадзены курс плануе прыцягнуць да навучання перспектыўных беларусаў з усіх рэгіёнаў краіны. Лекцыі будуць весціся вядучымі экспертамі, у тым ліку Паўлам Латушкам і Уладзімірам Астапенкаv. Набор першых груп слухачоў курса адбудзецца ўжо ў снежні гэтага года, падаць заяўку можна да 10 снежня ўключна.
Навучанне будзе праводзіць Цэнтр ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта. Праграма будзе накіравана на атрыманне практычных ведаў і досведу ў сферы дзяржаўнага кіравання. Курс ўключае магчымасць стажыроўкі ў вядомых міжнародных і наднацыянальных установах, а таксама штомесячную стыпендыю на час яе праходжання (пры ўмове праходжання Праграмы ў Польшчы). Тэарэтычны блок будзе праводзіцца ў анлайн-фармаце, стажыроўка — у Рэспубліцы Польшча.
Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй па праграме навучання можна на сайце ўніверсітэта www.studium.uw.edu.pl.
Заяўкі з неабходнымі дакументамі трэба дасылаць да 2020/12/10 па адрасе: projekty. studium@uw.edu.pl. Сумоўі з прэтэндэнтамі адбудуцца ў анлайн-фармаце 14−17 снежня 2020 года. Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках: Facebook| Instagram | Telegram | Twitter